Свэн Ну́рдквіст (; * 30 красавіка 1946, Хельсінгбарг, Сконэ, Швецыя) — шведскі дзіцячы пісьменнік і ілюстратар. Вядомы найперш дзякуючы сваёй серыі пра старога Пэтсана і кацяня Фіндуса.

Біяграфія Нарадзіўся на поўдні Швецыі, у Хельсінгбаргу. Юнацтва правёў у Хальмстадзе. З 15-гадовага ўзросту марыў стаць мастаком і некалькі разоў беспаспяхова намагаўся паступіць у розныя мастацкія ўстановы. У рэшце рэшт яму давялося вывучаць архітэктуру ў вышэйшай тэхнічнай школе ў горадзе Лунд, дзе пасля пэўны час чытаў лекцыі па архітэктуры ў Лундскім універсітэце. У той самы час ён працаваў ілюстратарам у рэкламнай кампаніі ў Хальмстадзе, аздабляў плакаты і кнігі.

Нарэшце ў 1983 ён узяў удзел у конкурсе на найлепшую дзіцячую ілюстрацыю для кнігі, які ладзіла выдавецтва «Апал». Дзеля гэтага ён напісаў уласную кнігу (казку «Агатон Эман і алфавіт») і праілюстраваў яе, заняўшы першае месца. Наступнага года гэтая казка выйшла ў свет асобнай кнігай. З тае пары ён стаў працаваць толькі як аўтар і мастак дзіцячых кніг.

Жанаты, мае двух сыноў.

Творчасць У 1984 годзе выйшла яго кніга «Блінны торт», першая ў серыі пра старога фермера Пэтсана і яго разумнаё кацянё. Дзякуючы гэтай серыі Нурдквіст стаў знакамітым спярша на сваёй радзіме, а пасля і ў Еўропе, найперш у Германіі. У нямецкім перакладзе галоўных герояў завуць Петэрсан і Фіндус, у дацкім — Педэрсэн і Фіндус, па-фінску — Песанен і Війру.

Паводле кніг пра Фіндуса і Пэтсана былі створаны фільмы і мультфільмы, а таксама камп'ютарная гульня.

Акрамя серыі пра Пэтсана і Фіндуса Нурдквіст таксама вядомы як ілюстратар і сааўтар серыі казак пра прыгоды Мамы Му і яе сябра Крумкача шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў.

Беларускія пераклады Калядная каша / Перакл. са шведск. Надзеі Кандрусевіч. — Мн.: «Кнігазбор», 2017; Паляванне на ліса / Перакл. са шведск. Надзеі Кандрусевіч. — Мн.: «Кнігазбор», 2017; Пэтсан сумуе / Перакл. са шведск. Надзеі Кандрусевіч. — Мн.: «Кнігазбор», 2017; Фіндус з’язджае / Перакл. са шведск. Надзеі Кандрусевіч. — Мн.: «Кнігазбор», 2017; Мітусьня ў агародзе / Перакл. са шведск. Надзеі Кандрусевіч. — Мн.: «Кнігазбор», 2018. Серыя «Мама Му»Мама Му: «Мама Му сумуе», «Мама Му ў басейне», «Мама Му ўяўляе», «Крумкач кажа НЕЛЬГА!», «Мама Му на горцы», «Мама Му на санках», «Як Мама Му сустрэла Крумкача», «Мама Му на арэлях», «Мама Му, Крумкач і Каляды», «Мама Му прыбірае», «Мама Му чытае», «Мама Му паранілася».

Бібліяграфія

Ілюстрацыі

]

Прэміі Нямецкая прэмія дзіцячай літаратуры (1992) Прэмія Астрыд Ліндгрэн (2003) Літаратурная прэмія Аўгуста ў катэгорыі дзіцячых кніг за ўласную кнігу «Var är min syster?» (2007)

Спасылкі

Бібліяграфія ў каталогу LIBRIS Бачына пра Пэтсана і Фіндуса

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хельсінгбаргу Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Шведскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Мастакі Швецыі Катэгорыя:Ілюстратары Швецыі Катэгорыя:Архітэктары Швецыі Катэгорыя:Выкладчыкі Лундскага ўніверсітэта