Вольны каралеўскі горад () — былыя гарады ў каралеўстве Венгрыя, якія не падпарадкоўваліся жупным органам сталіцы, мелі сваё ўласнае самакіраванне і заканадаўчую ўладу, іх жыхары пераважна самі абіралі рыхтара (войта) і органы кіравання. Гэтыя гарады мелі ў Венгрыі т. зв. чацверты статус і ў тагачасным феадальным грамадстве з'яўляліся астравамі дэмакратыі.

У Славакіі Паводле двух дэкрэтаў караля Уладзіслава II 1498 і 1514 гадоў у Славакіі атрымалі статус вольных каралеўскіх гарадоў: Карчмарскія Бардзеёў Браціслава Кошыцы — другі горад у шэрагу пасля Буды паводле прывілея Людавіта Вялікага для горада Кошыцы 1347 года Прэшаў Трнава

Персанальныя: Левача Скаліца Трэнчын Сабінаў

Шахцёрскія: Банска-Бела Банска-Бістрыца Банска-Шцьяўніца Крэмніца Любетава Нова-Баня Пуканец Зволен

Некаторыя гарады, асабліва ў XVI стагоддзі, маглі атрымліваць прывілеі, падобныя каралеўскім горадам, вызваляліся ад розных падаткаў і мытаў і мелі права валодаць прыгоннымі вёскамі. Гарадскі статус мелі ў Славакіі прыкладна 110 населеных пунктаў. Тым не менш, вольныя каралеўскія гарады былі адзінымі, якім дазвалялася ўзводзіць муры.

У 1608 годзе права надання прывілеяў горадам перайшло ад караля да ўрада Венгерскага каралеўства. Паводле закону 1687 манарх меў права надаць гораду статус вольнага каралеўскага толькі паводле згоды сойма.

У XVI—XVIII стагоддзях гэты статус атрымалі: Брэзна (1650) Кежмарак (1405, у XV стагоддзі трапіў у падданства Кежмарскага замка, у 1655 атрымаў паўторна) Комарна (16 сакавіка 1745) Крупіна Модра (1607) Пезінак (1647) Светы Юр (1647)

Правы і абавязкі гарадоў Вольныя каралеўскія гарады атрымлівалі наступныя прывілеі: выбар уласнага войта, гарадской рады, кіраўніцтва і святара заканадаўчай моцы на тэрыторыі, належачай гораду права на вызваленне ад выплаты мыта, robotovania, выплаты трыдзесяціны вольная перадача маёнткаў нашчадкам з боку асобных мяшчан

права гандлю памешчыцкае права вызначэнне мераў і вагаў для разлікаў эканамічныя пытанні

У выпадку судовае цяжбы не было магчымасці абскарджвання ў вышэйстаячых судах, рашэнні выносіліся канчатковыя. Адзінай магчымасцю змены прысуду быў зварот пра памілаванне да караля.

Сярод абавязкаў былі: выплата каралю падатку у выпадку наведвання каралём — забавы для яго навагоднія падарункі напачатку існаваў абавязак і пастаўляць салдат у каралеўскае войска

Гл. таксама Вольны каралеўскі шахцёрскі горад

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Славакіі Катэгорыя:Сярэдневякоўе Катэгорыя:Мясцовае самакіраванне