«Эвертан» () — англійскі футбольны клуб з горада Ліверпул. Клуб выступае ў англійскай Прэм’ер-лізе. У вышэйшай лізе краіны правёў найбольшую колькасць сезонаў. 9-разовы чэмпіён Англіі. Эвертан гуляе ў вышэйшым дывізіёне з 1954 года і з’яўляецца адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі ў 1992 годзе. Клуб быў створаны ў 1878 годзе, стаўшы членам-заснавальнікам Футбольнай лігі па футболе ў 1888 годзе. Сваёй першай перамогі клуб дасягнуў праз два сезоны. Пасля чатырох чэмпіёнскіх тытулаў і дзвюх перамог у розыгрышы Кубка Англіі, «Эвертан» зведаў некаторае зацішша ў гады пасля Другой сусветнай вайны, а потым два перыяды адраджэння ў 1960-х гадах, калі клуб дамогся дзвюх перамог у чэмпіянаце і адной у кубку. У сярэдзіне 1980-х клуб перажыў апошні перыяд поспеху: «Эвертан» двойчы перамог у чэмпіянаце, стаў уладальнікам Кубка Англіі і ўладальнікам у 1985 годзе свайго першага кантынентальнага трафея — Кубка ўладальнікаў Кубкаў. Апошнім трафеем клуба застаецца перамога ў Кубку Англіі 1995 года.

Прыхільнікаў клуба называюць «эвертаніянамі» (). «Эвертан» мае вялікую колькасць заўзятараў, рэгулярна прыцягваючы на стадыён у сярэднім па 36 тысяч чалавек за гульню, што складае 95 % ад агульнай ёмістасці стадыёна"ToffeeWeb — Seasonal Comparisons, 2005-06". Toffeeweb.. «Эвертан» мае прыкметнае суперніцтва з суседзямі «Ліверпулам», матчы паміж абодвума клубамі называюць Мерсісайдскім дэрбі. «Ліверпул» быў сфарміраваны ў 1892 годзе адрынутай групай, якая складалася з экс-прэзідэнта «Эвертана» і некалькіх ігракоў. Канфлікт паміж бакамі прывёў да сыходу «Эвертана» з «Энфілда», цяперашняга стадыёна «Ліверпула», які на той час з’яўляўся хатняй арэнай «Эвертана».

Гісторыя

Заснаванне «Эвертан» быў заснаваны ў 1878 годзе пры англіканскай царкве Святога Дамінга ў раёне Ліверпула ЭвертанThe Everton Story. 1878—1930 . Афіцыйны сайт ФК «Эвертан».. Пачынаючы з 1876 года, прыхаджане царквы летам гулялі ў крыкет, але ў яго было немагчыма гуляць зімой, таму яны звярнулі свой погляд на футбол. Першапачаткова клуб атрымаў назву «Сент-Дамінга» (), але неўзабаве стаў прыцягваць цікавасць людзей, якія жывуць не толькі каля царквы, з-за чаго ў лістападзе 1879 года на сходзе ў гатэлі «Queen’s Head» было прынята рашэнне аб перайменаванні клуба ў «Эвертан».

Свае першыя матчы «Эвертан» гуляў на полі Стэнлі Парку, але калі колькасць гледачоў, якія хадзілі на матчы клуба, стала імкліва расці, клуб быў вымушаны пераехаць на новы стадыён, і ў 1882 годзе ім стаў «Праеры Роўд». Аднак праз нейкі час уладальнік поля, якому не падабалася, што ў дні матчаў заўзятары занадта шумяць, папрасіў каманду пакінуць яго, і прэзідэнт клуба Джон Хоўлдынг за невялікую суму арандаваў дзялянку зямлі на «Энфілд Роўд» у свайго сябра Джона Орэла. Першы свой матч на «Энфілдзе» клуб правёў 28 верасня 1884 года супраць клуба «Эрлзтаўн» і атрымаў перамогу з лікам 5:0.

Футбольная ліга

У 1888 годзе «Эвертан» увайшоў у лік заснавальнікаў Футбольнай лігі. Першы сезон склаўся для каманды не вельмі ўдала, і «Эвертан» заняў толькі восьмае месца, але ўжо ў наступным годзе «Эвертан» стаў другім, а яшчэ праз год клуб упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Англіі.

Тым часам Хоўлдынг, які да таго часу быў ужо ўладальнікам стадыёна, стаў спрабаваць усё больш і больш нажывацца на «Эвертане», падвысіўшы кошт арэнды клубам стадыёнаEverton History — Part I. ToffeeWeb.. У выніку аднаго з сходаў футбольнага клуба было вырашана, што Хоўлдынг будзе звольнены, а «Эвертан» пакіне «Энфілд» і перабярэцца на «Гудысан Парк». Хоўлдынг і Орэл жа, застаўшыся са стадыёнам, але без клуба, вырашылі стварыць новы клуб — «Ліверпул». Апошні свой матч на «Энфілдзе» «Эвертан» згуляў 18 красавіка 1892 года супраць «Болтана».

Пасля пераезду на «Гудысан Парк» «Эвертану» чатыры разы ўдалося дасягнуць фіналу Кубка Англіі да Першай сусветнай вайны — у 1893, 1897, 1906 і 1907 гадах. Але скарыўся «Эвертану» трафей толькі аднойчы. 21 красавіка 1906 года «Эвертан» здолеў перамагчы «Ньюкасл Юнайтэд» з лікам 1:0. Астатнія тры фіналы былі прайграны «Вулверхэмптану», «Астан Віле» і «Шэфілд Уэнсдэй» адпаведна.

Другі тытул чэмпіёна краіны «Эвертан» здолеў заваяваць у сезоне 1914/15, які стаў апошнім перад Першай сусветнай вайной.

Стадыён

Першапачаткова «Эвертан» гуляў на полі Стэнлі Парку. Паступова колькасць гледачоў, якія прыходзілі на матчы клуба, расла. Да 1882 года іх лік перавышаў 2 тысячы чалавек, у выніку чаго «Эвертан» пераехаў на «Праеры Роўд», аднак ужо праз год новым стадыёнам клуба стаў «Энфілд». На «Энфілдзе» «Эвертан» гуляў да 1892 года, пакуль прэзідэнт клуба і ўладальнік стадыёна Джон Хоўлдынг ва ўласных інтарэсах не вырашыў павысіць арэндавы кошт поля. Неўзабаве пасля гэтага «Эвертан» пераехаў на новы стадыён «Міер Грын», які потым быў перайменаваны ў «Гудысан Парк». Джон Хоўлдынг жа стаў ініцыятарам узнікнення новага клуба — «Ліверпул».

«Гудысан Парк» стаў першым стадыёнам у Англіі, прызначаным толькі для футболаHistory of Goodison Park. ToffeeWeb.. У 1966 годзе стадыён прыняў пяць матчаў чэмпіянату свету. Ніводзін іншы стадыён, за выключэннем «Уэмблі», не прымаў гэтак шмат гульняў чэмпіянату. Умяшчальнасць «Гудысан Парку» складае 40 157 чалавек, а памеры поля — 112×78 метраў. 18 траўня 2025 года "Эвертан" згуляў свой апошні матч на "Гудысан Парк". Дзякуючы галам Сулеймана Ндая мерсісайдцы з лікам 2-0 перамаглі "Саўтгэмптан". Матч з "Саўтгэмптанам" стаў 2327 матчам вышэйшага дывізіёна ангельскага футбола які прымаў "Гудысан Парк". Такім чынам на момант свайго закрыцця "Гудысан Парк" прыняў найвялікшую колькасць матчаў вышэйшага дывізіёна ў ангельскім футболе (другі пасказнік у "Энфілда" - 2227 матчаў, трэці ў бермінгэмпскага "Віла Парк" - 2029 матчаў).

Пачынаючы з сезона 2025/2026 "Эвертан" змяніў "Гудысан Парк" ў якасці хатняй арэны на «Э́вертон стэдзіўм» (англ.: Everton Stadium). Новы стадыён пабудаваны ў раёне Брэдлі Мур докаў. У траўні 2025 года"Эвертан" прадаў правы назвы на стадыён вядомай брытанскай юрыдычнай фірме Hill Dickinson. Умяшчальнасць новага стадыёна складае 52 888 чалавек.

Дасягненні Чэмпіён Англіі: 9 1891, 1915, 1928, 1932, 1939, 1963, 1970, 1985, 1987 Уладальнік Кубка Англіі: 5 1906, 1933, 1966, 1984, 1995 Суперкубак Англіі па футболе: 9 1928, 1932, 1963, 1970, 1984, 1985, 1986 (разам з «Ліверпулам»), 1987, 1995 Уладальнік Кубка ўладальнікаў Кубкаў: 1 1985 Першы дывізіён: 1 1931 Малочны Кубак: 2 1995, 2002

Склад Станам на люты 2024 года.

Вядомыя ігракі Андрэй Канчэльскіс Славен Біліч Уэйн Руні Гары Лінекер Пол Гаскойн Дзіксі Дзін Марка Матэрацы Давід Жыналя Аліўе Дакур Кевін Шыдзі Данкан Фергюсан Алекс Янг Невіл Саўтгол Кевін Рэткліф

Рэкардсмены Па колькасці гульняў за «Эвертан»: Невіл Саўтгол — 750 гульняў (1981—1998) Браян Лабаўн — 534 гульні (1958—1971) Дэйв Уотсан — 528 гульняў (1986—2001) Тэд Сагар — 497 гульняў (1929—1953) Кевін Рэткліф — 423 гульні (1980—1992)Па колькасці забітых мячоў за «Эвертан»: Дзіксі Дзін — 383 мячы (1925—1937) Грэм Шарп — 159 мячоў (1980—1991) Боб Лэтчфорд — 138 мячоў (1974—1981) Алекс Янг — 125 мячоў (1960—1968) Джо Ройл — 119 мячоў (1966—1974)

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт клуба Вельмі цікавы і аўтарытэтны сайт

Эвертан Эвертан