Ж’яр-над-Гро́нам (), да 1920 года Светы-Крыж, да 1955 Светы-Крыж-над-Гронам (; ; , да 1888 Barsszentkereszt) — горад у Славакіі, цэнтр аднайменнага раёна ў Банскабістрыцкім краі. Знаходзіцца на правым беразе ракі Грон.
Геаграфія Горад размяшчаецца ў Ж’ярскай катлавіне ў Банскабістрыцкім краі. Катлавіна акружаная пагор’ямі Втачнік, Крэмніцкія горы і Шцьяўніцкія горы.
Сярэднегадавая тэмпература прыкладна 8 °C, прычым у рэгіёне частыя атмасферныя ападкі. У зімовы перыяд тэмпература даволі нізкая, улетку дасягае ўзроўню 25 °C — 35 °C.
Праз Ж’яр-над-Гронам працякае рака Грон, другая па даўжыні ў Славакіі. Таксама побач з горадам працякае Луцільскі паток, які ўцякае ў Грон.
Гісторыя
Першыя згадкі пра паселішча на гэтым месцы датаваныя 1075 годам. Часткова яно адносілася да ўладанняў замка Шашаў, часткова — да Гронскі-Бенядзіка. Паселішча атрымала сельскагаспадарчыя прывілеі. Пазней пад уладанне Шашаўскага замка перайшла ўся вёска Светы-Крыж.
У Сярэднявеччы вёска стала мястэчкам і зрабілася адміністрацыйным і культурным цэнтрам рэгіёна. Гэта было звязана з развіццём гандлю, а пазней з паўстаннем цэхаў: кравецкіх, сапожніцкіх, пазней кавальскіх.
XVII стагоддзе стала цяжкім часам для гараджан. На іх абрынуўся мор, які распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе з Італіі, а таксама войны: Шашаў быў сядзібай паўстанцаў. Горад быў апорным пунктам Яна Йіскры. У 1647 горад вытрымаў турэцкую аблогу. У 1661 годзе горад згарэў у велізарным пажары. Пасля шматгадовых хваляванняў горад патрабаваў поўнага абнаўлення гаспадаркі.
У 1690 годзе горад атрымаў права правядзення кірмашоў. Дамінантай горада быў палац, які ў пазнейшыя гады стаў летняй сядзібай архібіскупа.
Маёнтак у Светы-Крыжы стаў сядзібай банскабістрыцкага біскупа, і ў гэты перыяд зведаў рэканструкцыю. У XIX стагоддзі ў ім жыў Штэфан Мойзес.
У 1927 годзе мястэчка атрымала назву Светы-Крыж-над-Гронам. Пасля Другой сусветнай вайны тут узнік алюмініевы завод, што стварыла шмат новых рабочых месцаў і забяспечыла далейшае развіццё. Светы-Крыж-над-Гронам атрымаў статус горада і ў 1955 атрымаў цяперашнюю назву. У 1969 і 1991 у яе склад увайшлі вёскі Шашаўске-Подграддзе, Ладамерска-Віска, Луціла і Горне-Опатаўцы. З 1991 года Ладамерска-Віска і Луціла зноў сталі самастойнымі вёскамі.
Насельніцтва
Славакі — 94,24 %, цыганы — 1,97 %, чэхі — 0,95 %, венгры — 0,69 %. 62,07 % усяго насельніцтва — рыма-каталікі, за імі 25,54 % без веравызнання, астатнія — евангелікі.
Прамысловасць Найбольшае прадпрыемства — металургічны завод кампаніі Slovalco, раней вядомы як фабрыкі Славацкага нацыянальнага паўстання, збудаваныя ў 1950-х.
Культура Дзейнічае археалагічная экспазіцыя і галерэя славацкай АН.
Турыстычная інфармацыя
Руіны Шашаўскага замка Ж’ярскі рэнесансны маёнтак 1631 года, перабудаваны ў класічным стылі ў 1782—1794, дабудаваны ў 1850—1869 Фарны касцёл Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (1813) з крыптай, дзе пахаваны Штэфан Мойзес і Міхал Храстэк Гатычны касцёл у Горных Опатаўцаў, перабудаваны ў канцы XVII — на пачатку XVIII стагоддзяў Яўрэйскія могілкі на Шыбенічнай гары
Транспарт Чыгуначная станцыя на лініі Браціслава — Кошыцы.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Штэфан Мойзес (1797—1869) — біскуп, першы кіраўнік Маціцы славацкай Ян Леваслаў Бела (1843—1936) — кампазітар Антон Штэфанек (1877—1964) — сацыёлаг, міністр адукацыі і народнай асветы Уладзімір Меч'яр (*1942) — трохразовы прэм’ер-міністр Славакіі Людавіт Чэрнак (* 1951) — двухразовы міністр эканомікі Славакіі
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
Афіцыйны сайт горада Крэпасць Шашаў
Катэгорыя:Гарады Славакіі