Све́ты-Юр (, ) — невялікае вінаробчае мястэчка на паўночным усходзе ад Браціславы. Назва азначае «Святы Юр’я». За савецкім часам з 1960 па 1990 гг. называлася Юр пры Браціславе ().
Геаграфія Светы-Юр знаходзіцца ля падножжа Малых Карпатаў у раёне Пезінак Браціслаўскага края ў паўднёва-ўсходняй Славакіі. Ваколіцы мястэчка адметныя сваімі кліматычнымі ўмовамі. Тут знаходзіцца ўнікальная прыродная рэзервацыя — найвялікшая ў сярэдняй Еўропе спадчынніца разложыстых балотаў, якія ў мінулым займалі тэрыторыю паміж сучаснымі Браціславай і Модрай. Тамтэйшы стракаты раслінны і жывёльны свет захаваў рысы трапічнага пралесу, што з’яўляецца каштоўнай знаходкай для батанічных і заалагічных даследаванняў рэгіёна.
Гісторыя Археалагічныя раскопкі на тэрыторыі мястэчка выявілі рэшткі паселішча часоў гальштацкай культуры. У IX стагоддзі на гэтым месцы была збудавана вялікамараўская крэпасць, аднак першыя пісьмовыя згадкі пра мястэчка датуюцца толькі ў 1209 годам. У 1241 годзе Светы-Юр спалілі татары, у 1271 і 1273 чэшскі кароль Пржэмысл Отакар II. Разам з набыццём гарадскіх правоў у 1299 годзе ў Светы-Юр актыўна перасяляецца мноства нямецкіх каланістаў. У 1434 годзе горад спальваюць гусіты. Падчас Венгерскага каралеўства ў 1647 годзе Светы-Юр становіцца вольным каралеўскім мястэчкам. Нягледзячы на збудаваныя ў 1603—1664 мураваныя ўмацаванні, у 1663 годзе Светы-Юр захопліваюць асманскія туркі, якія знішчылі старадаўні замак XIII стагоддзя .
У XVIII-XIX стагоддзях і ў XX стагоддзі насельніцтва мястэчка было збольшага нямецкім, але ўсе немцы былі вымушаны пакінуць Светы-Юр пасля Другой сусветнай вайны.
Першы чыгуначны маршрут у гісторыі края звязаў у 1840 годзе Браціславу менавіта са Светы-Юрам.
Насельніцтва
Па стане на 2006 год насельніцтва Светы-Юра складала 5 186 чалавек. Паводле перапісу 2001 года 97,5 % гараджан з’яўляюцца славакамі. Рымска-каталіцкая царква з’яўляецца найпапулярнейшым веравызнаннем (72,5 %), але таксама пражывае вялікі працэнт атэістаў (15,9 %)Municipal Statistics from the Statistical Office of the Slovak republic .
Славутасці
Найбольш выбітнай мясцовай дастапомнасцю з’яўляецца гатычная фарная царква Святога Юр’і, пабудаваная ў XIII стагоддзі. Распісаны ў 1527 годзе каменны алтар адлюстроўвае плаўны пераход ад готыкі да стылю рэнесанс. Шкляныя вітражы былі спраектаваны Янкам Алексам у 1950 годзе. Драўляная званіца XVII стагоддзя змяшчае звон, адліты ў 1400 годзе. Пасля пажару 1802 года на звоне з’явілася расколіна, але пасля рамонту звон быў пашкоджаны ў другі раз. Лютэранская кірха Кляштар піярыстаў Вялікамараўская крэпасць была пабудавана ў IX ст. і пад канец XIV ст. цалкам занядбана. Захавалася толькі 1693 м крапасных муроў, але іх вышыня не нашмат меншая за арыгінальную. Разваліны крэпасці Белы Камень.
Цікавыя факты Пасля Другой сусветнай вайны ў хаце народнага мастака Чэхаславакіі Пятра Ілямніцкага (Peter Jilemnický) быў створаны адзін з першых літаратурных музеяў Славакіі. У свой час з гэтай культурнай установай вёў ліставанне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. У 1935 годзе ў складзе дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў мястэчка наведаў беларускі паэт Янка Купала. Яго аўтограф дагэтуль знаходзіцца ў Памятнай кнізе горада Светы-Юр.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады Славакіі