thumb|Памятная шыльда ў Марціне Марцінская дэкларацыя () — дакумент, прыняты на сходзе прадстаўнікоў славацкіх палітычных плыняў у Марціне 30 кастрычніка 1918 г. Яго падпісанты заявілі аб праве славацкага народа на самавызначэнне. Паводле вынікаў сходу Славацкі нацыянальны савет быў абвешчаны адзінай найвышэйшай палітычнай сілай славацкага народа. У дэкларацыі ўтрымліваўся пункт пра афіцыйнае скасаванне саюза Славакіі з Венгрыяй і ўтварэнне новага саюза з чэшскім народам.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя Славакіі Катэгорыя:Гісторыя Чэхаславакіі Катэгорыя:Марцін (горад)