Кубак Іспаніі па футболе () — штогадовы кубак Іспаніі, які праходзіць у фармаце алімпійскай сістэмы. У спаборніцтве прымаюць удзел 83 каманды, уключаючы ўсе клубы Ла Лігі. Ён лічыцца другім па значнасці нацыянальным тытулам у іспанскім футболе пасля чэмпіянату. Арганізатарам спаборніцтва з’яўляецца Каралеўская іспанская футбольная федэрацыя.
З моманту свайго заснавання кубак некалькі разоў змяняў назву; сучасная назва Каралеўскі кубак () выкарыстоўваецца з 1977 года. Усяго 17 клубаў валодалі калі-небудзь кубкам; найбольш тытулаваным клубам з’яўляецца «Барселона» з 31 тытулам, затым ідуць «Атлетык» Більбаа (23 тытулы) і мадрыдскі «Рэал» з 20 перамогамі. Пераможца турніру ўдзельнічае ў Лізе Еўропы і матчах за Суперкубак Іспаніі перад пачаткам наступнага сезона.
Спасылкі
Найбольш цікавыя матчы спаборніцтва
Іспанія Катэгорыя:Футбол у Іспаніі