Го́рнае — возера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 6 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, за 3,5 км на поўдзень ад вёскі Ганцавічы, паміж урочышчамі Палонь, Куповішча і Добрыя. Адносіцца да басейна ракі Цна.
Плошча паверхні 0,055 км², даўжыня 0,3 км, шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Берагі пясчаныя, пераважна высокія, пад лесам і хмызняком. Зарастае слаба. Праз возера працякае рака Выдранка.
Сваю назву атрымала з-за маляўнічага ўзгорыстага рэльефа навакольнай мясцовасці. За 0,5 км на паўднёвы ўсход знаходзіцца возера Малое.
У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Спасылкі Ліст карты N-35-113 Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Цны (прыток Прыпяці)