Красяві́чы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 30 км на поўнач ад Баранавічаў, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда.

Назва З-пад Шчучына былі прозвішчы Крас (Жалудок), Красовіч (Каменка).https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BZ-HHTG?i=348&cat=2325460https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-WSLW-L?cat=834470&i=907&lang=pl&cc=4166194

Гісторыя У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 1 вясковец.

Да 17 лютага 1975 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461)., да 6 жніўня 1979 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)., да 26 чэрвеня 2013 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета.

Насельніцтва 25 двароў, 161 жыхар (1897) 32 двары, 185 жыхароў (1909) 6 дамоў, 72 жыхары (1921) 150 жыхароў (1939) 112 жыхароў (1959) 22 двары, 29 жыхароў (1998) 10 гаспадарак, 14 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна