Алімпійскі камітэт Літвы () — некамерцыйная арганізацыя, якая прадстаўляе літоўскіх атлетаў у Міжнародным алімпійскім камітэце. Заснавана ў 1918 годзе і афіцыйна прызнана МАК у 1919 годзе.
Штаб-кватэра камітэта размешчана ў Вільні на вуліцы Алімпячу.
Гісторыя міні|злева|Рэзідэнцыя Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Літвы Камітэт быў створаны і прызнаны МАК у 1924 годзе. У тым жа годзе каманда Літвы ўжо ўдзельнічала на Гульнях у Парыжы.
Да ўваходжання ў склад СССР зборная Літвы ўдзельнічала на Летніх гульнях у Амстэрдаме і Зімовых гульнях у Санкт-Морыцы ў 1928 годзе.
З-за фінансавых цяжкасцяў краіна не змагла адправіць сваіх спартсменаў на Гульні 1932 года ў Лос-Анджэлесе. А на Алімпіяду 1936 года зборная Літвы не была запрошана з-за палітычных канфліктаў з нацысцкай Германіяй, якая праводзіла гэтыя Гульні.
Наступныя Алімпійскія гульні, у якіх каманда Літвы ўдзельнічала як незалежная дзяржава, адбыліся толькі ў 1992 годзе ў Барселоне.
Спасылкі Афіцыйны сайт Алімпійскага камітэта Літвы
Літва Катэгорыя:Літва на Алімпійскіх гульнях Катэгорыя:Спорт у Літве Катэгорыя:Спартыўныя арганізацыі Літвы