Наго́рная (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 33 км на поўнач ад Баранавічаў, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда.
Гісторыя У 1897 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін.
У пачатку XX стагоддзя 12 двароў, 90 жыхароў.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 5 аднавяскоўцаў.
Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Душкавецкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10., да 1970 года — у склад Гірмантаўскага сельсаветаРашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308)., да 6 жніўня 1979 года — у склад Зялёнаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)., да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета.
Інфраструктура Сядзіба калгаса Майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі Ветэрынарны ўчастак Пачатковая школа Клуб Бібліятэка Магазін Фельчарска-акушэрскі пункт Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Помнік землякам
Насельніцтва 9 двароў, 78 жыхароў (1897) 41 дом, 248 жыхароў (1921) 80 жыхароў (1939) 135 жыхароў (1959) 143 жыхары (1970) 47 двароў, 110 жыхароў (1998) 41 гаспадарка, 108 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі