Чырво́нае — возера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 11 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, за 0,2 км на паўночны захад ад аграгарадка Люсіна. Адносіцца да басейна ракі Цна.
Плошча паверхні 0,094 км², даўжыня 0,4 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. Возера бяссцёкавае. Берагі нізкія, параслі лесам і хмызняком, часткова забалочаныя. Дно пясчанае, выслана глеем і сапрапелем. Зарастае ўмерана.
У возеры водзяцца шчупак, лінь, карась, акунь і іншыя віды рыб.
За 0,5 км на ўсход знаходзіцца возера Асмол.
Спасылкі Ліст карты N-35-125 Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Цны (прыток Прыпяці)