Рухча́нскае ()— возера ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Месціцца за 19 км на паўночны захад ад горада Столін, на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Рухча 2. Адносіцца да басейна ракі Стыр. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Рухчанскі».

Плошча паверхні 0,219 км², даўжыня 0,62 км, шырыня 0,45 км. Найбольшая глыбіня 1,9 м, сярэдняя — 0,6 м. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Аб’ём вады 0,15 млн м³. Дно сапрапелістае. На паўднёвым усходзе ўпадае ручай. У выніку меліярацыі значна абмялела і зарастае. Маюцца вялікія паклады сапрапелю.

Літаратура

Ліст карты M-35-06. Выданне 1992 год. Стан мясцовасці на 1988 года.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Столінскага раёна Катэгорыя:Басейн Стыра