Лугава́я (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. За 14 км на паўночны захад ад Баранавічаў.

Гісторыя Згадваецца ў дакументах з 1798 года як вёска Дурневічы.

У 1897 годзе вёска ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, у вёсцы хлебазапасны магазін, ветраны млын.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне.

30 ліпеня 1964 года Дурневічы перайменаваны на ЛугавуюУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..

Да 17 лютага 1975 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461)..

Насельніцтва 29 двароў, 159 жыхароў (1897) 377 двароў, 202 жыхары (1909) 22 двары, 114 жыхароў (1921) 133 жыхары (1970) 32 двары, 33 жыхары (1998) 13 гаспадарак, 26 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навамышскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі