Овінскае — возера ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці, за 11 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 2,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Беркаў. Адносіцца да басейна ракі Пціч.

Плошча каля 0,06 км², даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Сярэдняя глыбіня 0,95 м, максімальная 2,0 м. Празрыстасць 1,2 м. Даўжыня берагавой лініі каля 0,95 км. Аб’ём вады 0,06 млн м³. Плошча вадазбору 1,91 км². Берагі нізкія, пераважна пясчаныя (месцамі сплавінныя), параслі хмызняком. На паўднёвым захадзе каналам злучана з вялікай сеткай меліярацыйных каналаў.

У возеры водзяцца карась, акунь, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Озёра Беларуси: справочник / Б.П. Власов [и др.]. — Мн.: Минсктиппроект, 2004. — 284 с.

Спасылкі Ліст карты N-35-118 Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Акцябрскага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы