Камета Чурумава — Герасіменка, ці афіцыйна 67P/Чурумава — Герасіменка () — кароткаперыядычная камета з перыядам абарачэння 6,6 гадоў.

Адкрыццё

Камета Чурумава — Герасіменка была адкрыта 23 кастрычніка 1969 года Клімам Чурумавым у Кіеве на фотапласцінках іншай каметы — 32P/Комас Сола, знятых Святланай Герасіменка ў верасні ў Алма-ацінскай абсерваторыі (першы здымак, на якім бачная камета, быў зняты 20 верасня 1969 года)С. К. Всехсвятский. Физические характеристики комет 1965—1970 гг., с. 66—68.. Ён выявіў яшчэ адну камету бліжэй да краю фотаздымка, аднак спачатку палічыў яе фрагментам каметы Комас Сола. Пры вывучэнні наступных фотаздымкаў было высветлена, што гэты аб’ект рухаўся па іншай траекторыі і, такім чынам, з’яўляецца самастойнай каметай.

Гісторыя вывучэння

Пачатковы этап Пры разліках траекторыі каметы Чурумава — Герасіменка было выяўлена, што яе арбіта неаднаразова змянялася. Да 1959 года перыгелій каметы знаходзіўся на адлегласці каля 2,7 а. а. ад Сонца. Затым у выніку гравітацыйнага ўздзеяння Юпітэра гэта адлегласць скарацілася да 1,29 а. а., якой і застаецца па гэты дзеньПараметры орбиты кометы Чурюмова — Герасименко.

12 сакавіка 2003 года, у рамках падрыхтоўкі місіі ЕКА «Разета», з дапамогай касмічнага тэлескопа «Хабл» былі зроблены фотаздымкі каметы, па якіх быў пабудаваны яе трохмерны малюнак. Былі вызначаны памеры ядра каметы — 3 × 5 км.

Місія ЕКА «Разета» 2 сакавіка 2004 года стартаваў касмічны апарат «Разета» з мэтай вывучэння каметы Чурумава — Герасіменка. Апарат дасягнуў каметы летам 2014 года. Ад яго аддзяліўся спушчальны апарат «Філы», які здзейсніў пасадку 12 лістапада 2014 года ў 19:05 па беларускім часеЗонд на комете!.

Месца пасадкі зонда на «галаве» каметы, зацверджанае 14 кастрычніка 2014, атрымала назву «Агілкія» () — ад імя вострава на Ніле, на які былі перанесены культавыя старажытнаегіпецкія збудаванні з выспы Філы перад затапленнем апошняй пры будаўніцтве Асуанскай плаціныБудущее место посадки спускаемого аппарата «Филы» получило название в честь острова Агилкия // kosmos-x.net.ru.

«Разета» запісала незвычайныя ваганні магнітнага поля каметы, якія пасля паскарэння ў 10 тысяч разоў былі ператвораныя ў гук, даступны чалавечаму вухуThe singing comet.

Навукоўцы зрабілі некалькі адкрыццяў аб прыродзе каметы: яе шчыльнасць аказалася вельмі нізкай, форма — вельмі складанай, а паверхня — пакрытай вельмі цёмным рэчывам, падобным на чорны аксаміт. Прычынай рэзкага павелічэння яркасці каметы быў сапраўдны апоўзень на яе паверхні. Таксама высветлілася, што вада на камеце мае іншую прыроду ў параўнанні з зямной — утрыманне цяжкіх элементаў у ёй у 3 разы вышэйшае.

Завяршыць місію навукоўцы вырашылі з-за аддалення каметы Чурумава — Герасіменка ад Сонца. Сонечныя батарэі «Разеты» ўжо не выпрацоўвалі дастаткова энергіі для паўнавартаснай працы. Акрамя таго, за 12 гадоў місіі ў працы апарата назапасілася нямала памылак і няспраўнасцяў. З 9 ліпеня 2015 года на сувязь не выходзіў спушчальны апарат «Філы».

30 верасня 2016 года Еўрапейскае касмічнае агенцтва правяло кіраванае сутыкненне касмічнага апарата «Разета» з каметай Чурумава — Герасіменка. «Разета» зблізілася з каметай на хуткасці 0,5 м/с і судакранулася з яе паверхняй. Падчас апошняга збліжэння з каметай касмічны апарат працягваў рабіць здымкі. Сутыкненне з каметай дазволіла сфатаграфаваць яе ў максімальным разрозненні за ўвесь час місіі.

Нягледзячы на завяршэнне місіі, апрацоўка даных, атрыманых аўтаматычнай станцыяй, доўжылася яшчэ некалькі гадоў. Звесткі аб камеце могуць дапамагчы больш даведацца аб паходжанні Сонечнай сістэмы.

Крыніцы

Спасылкі 67P on Kronk’s Cometography 67P/Churymuov-Gerasimenko at ESA/Hubble Color image of 67P/Churymuov-Gerasimenko The Dust Trail of Comet 67P/Churyumov-Gerasimenko between 2004 and 2006

Официальная flickr страница Европейского Космического Агентства с последними фотографиями кометы Официальный альбом Европейского Космического Агентства для миссии Розетта на flickr с последними фотографиями кометы

Катэгорыя:Каметы Катэгорыя:1969 год у астраноміі