Царква Праабражэння Гасподняга — праваслаўны храм у вёсцы Будча (Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь), у цэнтры вёскі на могілках.

Гісторыя Пабудавана ў 1896 г. з дрэва на месцы старога храма.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Царква ўяўляе сабой пяцізрубны аб’яднаны ў цэнтрычную крыжовую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю храм. Асноўны кубападобны аб’ём завершаны васьмігранным барабанам з высокім шатром. Далучаныя да яго прырубы прытвора і апсіды накрыты двухсхільнымі дахамі. Тры ўваходы ў храм аформлены ганкамі з навісямі. Вертыкалізм храма падкрэслены шалёўкай сцен, дэкарыраваных разьбой на франтонах, фрызах, ліштвах стральчатых аконных праёмаў.

У малітоўную залу шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, апсіда і прытвор.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — С. 153—154

Спасылкі

Фотаальбом на сайце Ганцавіцкага краязнаўчага партала

Катэгорыя:Будча Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1896 год у Беларусі