Царква Святога Мікалая — праваслаўны храм у вёсцы Верхалессе Кобрынскага рёана Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Пабудавана ў 1882—1888 гадах на месцы драўлянага храма, які згарэў года. У аснову будынка архітэктар Пётр Залатароў паклаў нармальны чарцёж № 22.
9 жніўня 2020 года ў царкве адбыўся пажар. У выніку былі пашкоджаны дах на плошчы 30 квадратных метраў і купал. Абыйшлося без пацярпелых. Прычына пажару высвятляецца.
Архітэктура Помнік сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі класіцызму. Вырашана трохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, складзенай з асноўнага аб’ёму, прамавугольнай апсіды і васьміграннай шатровай званіцы над прытворам. У сілуэце храма пануюць цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане ў цэнтры крыжовага шатровага даху і макаўка званіцы. Вертыкальна ашаляваныя фасады апяразаны карнізам простага профілю з дзвюхграннымі заломамі на бакавых фасадах, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі. Тры ўваходы аформлены 2-слуповымі ганкамі пад 2-схільнымі пакрыццямі. Залатаровым быў выкананы і 2-ярусны іканастас у «рускім стылі».
Літаратура — С. 254 Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Верхалессе Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:З’явіліся ў 1888 годзе Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Кобрынскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1888 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пятра Залатарова