Бусяж (у верхнім цячэнні — Мізгіраўка) — рака ў Беларусі, у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, Пружанскім і Івацэвіцкім раёнах Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Грыўда (басейн Нёмана).

Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 160 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Пачынаецца каля вёскі КаваліГапоненка І. А. і інш.; пад рэд. Лемцюговай В. П. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобл.: нармат. давед. — Мн. : Тэхналогія, 2010. — С. 251. — 319 с. Пружанскага раёна, у нізоўі забалочаная, упадае ў Грыўду на ўсход ад вёскі Хадоркі. На ўсім працягу рэчышча каналізавана.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Слонімскага раёна Катэгорыя:Рэкі Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Пружанскага раёна Катэгорыя:Прытокі Грыўды