Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Відзібор (Столінскі раён) на вясковых могілках. Помнік народнага драўлянага дойлідства.

Пабудавана ў XIX стагоддзі. Прыпісная да Узнясенскай царквы г. Століна.

Архітэктура

Царква ўяўляе сабой шасцігранны зруб, накрыты вальмавым дахам з галоўкай па цэнтры. Над прамавугольным прытворам узведзена чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваход вылучаны двухслуповым ганкам з аднасхільным пакрыццём.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Відзібор Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства