Мікола Рыжы, сапр. Мікалай Дзмітрыевіч Рыжы (, в. Уцеха,  — ) — беларускі мастак, ілюстратар«Сухія кветкі магу маляваць бясконца». Мікола Рыжы, мастак з Барысава // Звязда, 03.04.2022.

Біяграфія Маляваў з дзяцінства. У 1964 годзе паступіў вучыцца ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат імя І. В. Ахрэмчыка на аддзяленне выяўленчага мастацтва. У 1972 годзе перамог у мастацкім конкурсе да 90-годдзя Янкі Купалы. У 1973 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне графікі, дзе вучыўся ў Г. С. Грака, В. П. Шаранговіча, П. К. Любамудрава. Удзельнічаў у рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаўках з 1976 года, прымаў удзел у міжнародных мастацкіх форумах Еўропы і ЗША.

У 1993 годзе ўвайшоў у Беларускі Саюз мастакоў.

Жыў і працаваў у г. Барысаве.

Памёр 30 сакавіка 2017 года.

Творчасць

Працаваў ў галіне кніжнай, станковай графіцы і экслібрыса«Чытаючы» экслібрысы Міколы Рыжага // Звязда, 30.06.2022.

У 1976 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кніга ў афармленні Міколы Рыжага — казка «Забаронены вузел». Далей мастак аформіў шэраг кніг, сярод каторых «Блікі сонца» Максіма Танка, «Рэпартаж з пятлей на шыі» Юліуса Фучыка, «Маўглі» Кіплінга, «Вужовы кароль» Ул. Ягоўдзіка. З’яўляецца аўтарам ілюстрацый да 60 кніжных выданняў.

Мастак падараваў мінскаму Музею сучаснага выяўленчага мастацтва 40 сваіх экслібрысаў«Сельская газета». Наталья Шарангович: Сельских художников город особенно угнетает .

Супрацоўніцтва з Белпоштай Стварыў больш за 200 арыгінал-макетаў паштовых марак, мастацкіх капэрт і картак«Комсомольская правда». К столетию Аркадия Кулешова «Белпочта» выпустит марку . У яго працах адлюстраваны архітэктурныя помнікі Беларусі, гістарычныя асобы і падзеі. Адна з серый марак Міколы Рыжага, выдадзеных у 1994 годзе, была прысвечана паўстанню 1794 года. У серыю ўвайшлі маркі з партрэтамі Тадэвуша Касцюшкі, Тамаша Ваўжэцкага, Якуба Ясінскага і Міхала Клеафаса Агінскага.

У 1997 годзе Мікола Рыжы стварыў святочную капэрту Першага дня, прысвечаную 480-годдзю Беларускага друку, спецштэмпель да яе і чатыры маркі, якія адлюстроўваюць чатыры перыяды дзейнасці першадрукара Скарыны: Полацкі, Кракаўскі, Пражскі і Віленскі.

У 1999 годзе ў Беларусі ўпершыню былі выдадзены 2 маркі і мастацкія капэрты са спецштэмпелем пад лагатыпам EUROPA, якія былі прысвечаны Белавежскай пушчы і Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку. Мастаком праекта быў Мікола Рыжы.

У 2002 годзе па эскізе мастака быў выданы блок паштовых марак, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

міні|centre

У 2007 годзе Мікола Рыжы распрацаваў эскізы мастацкіх маркіраваных капэрт, прысвечаных 125-годдзю гэтых беларускіх паэтаў. Капэрты змяшчаюць выявы паэтаў на фоне родных мясцін і сюжэтаў з іх твораў, а на марках адлюстрованы выявы іх дамоў-музеяў.

У 2009 годзе Мікола Рыжы ўвекавечыў у мастацтве ўзвядзенне памятнай стэлы, прысвечанай жыхарам роднай вёсцы Уцеха Барысаўскага раёна. Мастак таксама намаляваў графічную серыю партрэтаў землякоў-адраджэнцаў 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя: Кастусь Езавітаў, Алесь Бярозка, Аўген Калубовіч, Аркадзь Смоліч, Васіль Захарка, Вацлаў Ластоўскі, Радаслаў Астроўскі, Яўхім Кіпель. Гравюры былі апублікаваны ў часопісе «Полацак» (Кліўленд, ЗША)Беларускі Саюз мастакоў.

Яшчэ адна галіна мастацтва, у якой працаваў Мікола Рыжы — жывапісЯк ажываюць палотны Міколы Рыжага // Звязда, 29.01.2019. Пераважна ў жанры нацюрморта.

Выстаўкі У снежні 2013 года у мінскай галерэі БелАРТ адбылася асабістая выстаўка твораў жывапісу Міколы Рыжага, прысвечаная яго юбілеюСайт Naviny.by Выставка Николая Рыжего «Натюрморт в раме» .

У 2019 годзе адбылася персанальная выстаўка, прымеркаваная да 65-годдзя з дня нараджэння мастака ў мастацкай галерэі «З’ява» цэнтральнай раённай бібліятэцы г. Барысава.

Узнагароды дыплом I ступені ў Рэспубліканскім конкурсе кнігі за ілюстрацыі да выдання Ул. Бутрамеева «Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі». II прэмія ў міжнародным конкурсе экслібрыса да 500-годдзя Францыска Скарыны (1990). III прэмія ў міжнародным конкурсе «Exlibris» у Італіі (1990).

Атрымаў шмат дыпломаў за афармленне дзіцячых падручнікаў, якія друкавала выдавецтва «Народная Асвета».

Літаратура

Спасылкі

http://www.mpt.gov.by/ru/content/959/print http://news.tut.by/kaleidoscope/359059.html «Белпошта» выпусціла картку з маркай да 175-годдзя Каліноўскага 100 лет со дня рождения народного поэта Беларуси Аркадия Кулешова http://www.vsbel.by/File/2013_5/2.pdf

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі марак Катэгорыя:Экслібрысісты Беларусі