Вы́зенка, Вызня́нка — рака ў Слуцкім і Салігорскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Морач (басейн Прыпяці).

Даўжыня ракі 22 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 109 км². Пачынаецца за 1,4 км на паўднёвы захад ад вёскі Пятніцы Слуцкага раёна. Цячэ па паўднёва-заходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Морач за 1 км на захад ад вёскі Малы Рожан Салігорскага раёна. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. На рацэ ў гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада створана плаціна і сажалка плошчай 5,2 га.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Слуцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Салігорскага раёна Катэгорыя:Басейн Случы (прыток Прыпяці)