Фотарэзі́стар — паўправадніковая электронная прылада, рэзістар, электрычнае супраціўленне якога залежыць ад асветленасці.

Дзеянне фотарэзістара заснавана на з'яве ўнутранага фотаэфекту ў паўправадніках. Вырабляюцца з селену, тэлуру, крэмнію, чыстага або легіраванага германію, сульфіду свінцу, арсеніду індыю і іншых паўправадніковых матэрыялаў.

Фотарэзістары выкарыстоўваюцца ў якасці дэтэктараў выпраменьвання ў сістэмах аўтаматычнага кіравання, аптычнага гуказапісу і інш.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паўправадніковыя прылады