«Зорны шлях» () — папулярны навукова-фантастычны франчайз, які ўключае на сённяшні дзень шэсць тэлевізійных серыялаў (у тым ліку анімацыйны), 11 поўнаметражных фільмаў, сотні кніг і аповедаў, велізарную колькасць камп’ютарных гульняў. Паводле матываў кінаэпапеі створана мноства прац прыхільнікаў. «Зорны шлях» зрабіў значны ўплыў на амерыканскую масавую культуру і па праву заслужыў статус субкультуры.
Аўтарам ідэі «Зорнага шляху», а таксама серыялу «Зорны Шлях: Арыгінальны серыял», які паклаў пачатак эпапеі і выйшаў на экраны 8 верасня 1966 года, быў Джын Родэнберы.
Тэлевізійныя серыялы
Менавіта тэлевізійныя серыялы паклалі пачатак эпапеі: 24 чэрвеня 1964 года выходзіць пілотны эпізод Star Trek: The Original Series (TOS) «The Cage» («Клетка») на канале NBC з Джэфры Гантэрам у ролі капітана Крыстафер Пайк, папярэдніка Джэймза Т. Керка. Зрэшты, серыя не выклікала запалу ў кіраўніцтва канала, і праект быў адкладзены. Да таго ж адмовіўся ад здымак Гантэр. 26 жніўня 1965 года NBC заказвае другі пілотны эпізод («Where No Man Has Gone Before» — «Дзе перш ніхто не бываў»), але сцэнарый быў прыбраны ў далёкую шуфляду і серыя выйшла праз год у арыгінальным серыяле «Зорнага шляху». Яна была трэцяй па ліку ў першым сезоне. 8 верасня 1966 года на канале NBC адбылася прэм'ера «Зорны Шлях: Арыгінальны серыял». Увогуле на экраны вышлі тры сезоны, якія налічваюць у агулам 79 эпізодаў.
Дзеянне серыяла адбываецца ў другой палове XXIII стагоддзя (2264—2269 г.г.) і апавядае пра пяцігадовую навукова-даследчую місію зоркалёта Аб'яднанай федэрацыі планет «Энтерпрайз NCC-1701» пад камандаваннем капітана Кірка.
У верасні 2006 года «Арыгінальны серыял» быў перавыданы ў больш высокай якасці і з новымі камп’ютарнымі спецэфектаміOriginal Star Trek Getting Upgrade? .
Фільмы На сённяшні дзень знята 11 поўнаметражных фільмаў. Шэсць з іх звязаныя з «Арыгінальным серыялам», тры — з «Наступным пакаленнем» () і адзін з іх, сёмы, уяўляе сабой злучнае звяно паміж «Арыгінальным серыялам» і «Наступным пакаленнем». У ім удзельнічаюць героі як «Арыгінальнага серыялу», так і «Наступнага пакалення».
Серыялы і фільмы «Зорнага шляху» ў храналагічным парадку Храналагічны парадак падзей у сусвеце «Зорнага шляху» адрозніваецца ад парадку выхаду на экран фільмаў і серыялаў. Азначэнне храналогіі ўскладняецца тым, што ў некаторых фільмах і эпізодах героі падарожнічаюць у часе. Ніжэй прыведзены спіс фільмаў і серыялаў паводле храналогіі развіцця падзей:
Зорны шлях 4: Вандраванне дадому (асноўная частка) Зорны шлях: Першы кантакт (асноўная частка) Зорны шлях: Энтэрпрайз Зорны шлях (2009) (асноўная частка) Зорны Шлях: Арыгінальны серыял Зорны шлях: Анімацыйны серыял Зорны шлях: Фільм Зорны шлях 2: Гнеў Хана Зорны шлях 3: У пошуках Спока Зорны шлях 4: Вандраванне дадому (пачатак і канец, дзеянні пачатку фільма - зорная дата 8390); Зорны шлях 5: Апошняя мяжа (дзеянні пачатку фільма - зорная дата 8454); Зорны шлях 6: Не адкрытая краіна (дзеянні пачатку фільма - зорная дата 9521); Зорны шлях: Пакаленні (пачатак, дзеянні праходзяць за 78 год да падзей асноўнай часткі) Зорны шлях: Наступнае пакаленне Зорны шлях: Глыбокі космас 9 (1-2 сезоны) Зорны шлях: Глыбокі космас 9 (3 сезон), Зорны шлях: Вояджэр (падзеі развіваюцца раўналежна) Зорны шлях: Пакаленні (асноўная частка, дзеянні праходзяць прыкладна ў зорную дату 48650); Зорны шлях: Глыбокі космас 9 (4-5 сезоны) Зорны шлях: Першы кантакт (пачатак і канец) Зорны шлях: Глыбокі космас 9 (6-7 сезоны) Зорны шлях: Паўстанне Зорны шлях: Вояджэр (канец) Зорны шлях: Адплата Зорны шлях: 11 (2009) (эпізадычна)
Спасылкі
Катэгорыя:Космас у фантастыцы Катэгорыя:Касмаопера Катэгорыя:Навукова-фантастычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлевізійныя франшызы