Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Бабі Лес Смалявіцкага раёна, Мінскай вобласці. Размешчана на могілках. Помнік народнага драўлянага дойлідства.
Гісторыя Пабудавана ў 1894 годзе з дрэва, асвечана ў імя святога добравернага князя Аляксандра Неўскага. Адносілася да Свята-Георгіеўскай царквы в. Юравічы Чэрвеньскага раёна. Яе апісанне дадзена ў страхавой ацэнцы 1910 годаРДГА, ф. 1488, воп. 1, спр. 311, арк. 1 — 3.. Адкрыта ў 1990 годзе.
Архітэктура
Царква вырашаны прамавугольным зрубам з 4-слуповай званічкай над франтонам і галоўкай пасярэдзіне гонтавага даху. Уваход арганізаваны праз прытвор каркаснай канструкцыі. Ашаляваныя фасады прарэзаны 4 аконнымі праёмамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Бабі Лес Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі