400px|thumb|Распаўсюджанасць абразання ў свеце. thumb|Да і пасля абразання. Абраза́нне — выдаленне крайняй плоці палавога органа. Узнікла ў першабытным грамадстве. Праводзяць, у т.л. пры ініцыяцыі. Ажыццяўляецца ў народаў Акіяніі, Афрыкі, Аўстраліі і ЗША. Абрад праводзяць над немаўлятамі мужчынскага полу ва іўдаізме і над хлопцамі 7-10 гадоў у ісламе. Сусветная арганізацыя аховы здароўя адзначыла на 50 % ніжэйшую мажлівасць заражэння вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ) сярод абрэзаных мужчын у Афрыцы. Станам на 2015 год у ЗША праводзілася над 75 % нованароджаных хлопцаў, бо ў 1960-я гады ўрачы прапанавалі яго ўжыванне для прадухілення палавых заражэнняў, інфекцый мачавых шляхоў і раку палавых органаў.

Гл. таксама Жаночае абразанне

Літаратура Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.

Спасылкі

Катэгорыя:Іўдаізм Катэгорыя:Хірургія Катэгорыя:Уралогія

Катэгорыя:Яўрэйскія абрады Катэгорыя:Пеніс Катэгорыя:Ініцыяцыя Катэгорыя:Мадыфікацыі цела