2009 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі

I квартал 22 студзеня — 24 лютага: выстаўка «Пульс планеты», на якой былі прадстаўлены творы народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі (1933—1997). Выстаўка прымеркавана да 75-годдзя з дня нараджэння творцы, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі БеларусьArtMuseum.by. Выстаўка «Пульс планеты» 25 студзеня — 3 сакавіка: персанальная выстаўка графічных аркушаў Ларысы Журавовіч, прымеркаваная да Года роднай зямлі, якім быў названы 2009 год, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь 29 студзеня — 22 лютага: выстаўка «Арт-крок — 2008», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск 17 лютага — 15 сакавіка: выстаўка плакатаў «Лацінаамерыканская рэвалюцыя», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, МінскВыставка плакатов «Латиноамериканская революция» 23 лютага: адкрыццё выстаўкі «Алтарны жывапіс Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў», Нацыянальны мастацкі музей БеларусіArtmuseum.by. Алтарны жывапіс Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў </center> 24 лютага — 23 сакавіка: Гісторыка-мастацкая выстаўка «Эмерык фон Гутэн-Чапскі. На фоне эпохі»: да 180-годдзя з дня нараджэння графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага. Праект «Жыццё — Радзіме, гонар — нікому», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск 25 лютага — 16 сакавіка: выстаўка заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Генадзя Шутава «Прадмет. Час. Чалавек», якая прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння і 50-годдзю творчай дзейнасці вядомага мастака-графіка, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь 25 лютага — 16 сакавіка: выстаўка Уладзіміра Хадаровіча «З рукатворных крыніц», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі БеларусьArtMuseum.by. Выстаўка «З рукатворных крыніц» 27 лютага — 16 сакавіка: выстаўка Валянціна Савіцкага «Радзіма мая дарагая…», да 90-годдзя з дня нараджэння мастака, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

II квартал 3 сакавіка — 16 красавіка: выставачны праект «АбВаяцельнае мастацтва», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск 4 сакавіка — 7 красавіка: выстаўка Мікалая Ісаёнка «Пяшчота Зямлі беларускай», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь 1 красавіка — 4 мая: выстаўка «Мікалай Гогаль і яго героі ў творчасці мастакоў XX стагоддзя», прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння класіка сусветнай літаратуры, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь 21 красавіка: адкрыццё інтэрактыўнага мастацкага праекта «Сеанс-2», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, МінскИнтерактивный художественный проект «Сеанс-2» 22 красавіка: адкрыццё мастацкай выстаўкі «Дарогамі Тараса Шаўчэнкі», прымеркаванай да 195-годдзя з дня нараджэння выдатнага ўкраінскага паэта і мастака Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі, галерэя «Панарама», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, МінскХудожественная выставка «Дорогами Тараса Шевченко» 12 мая: адкрыццё гісторыка-культурнага праекта «Скарбы роднага краю: Ашмяншчына», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, МінскИсторико-культурный проект «Скарбы роднага краю: Ашмяншчына» 16 мая — 15 чэрвеня: фотавыстаўка Вадзіма Качана «Людзі Егіпта», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь 3 чэрвеня — 24 чэрвеня: рэспубліканская мастацкая выстаўка аголенай натуры «Сад Венеры», Палац Мастацтва, Мінск 5 чэрвеня: адкрыццё выстаўкі «Гродзеншчынай зачараваныя». На ёй былі прадстаўлены разьба па дрэве, ткацтва і набіванка — творы вядомых майстроў народнай творчасці Гродзеншчыны — Міколы Скляра, Алены і Яўгена Шунейкаў, Музей беларускага народнага мастацтва, РаўбічыArtMuseum.by. Адкрыццё выстаўкі «Гродзеншчынай зачараваныя» 9 чэрвеня: адкрыццё II Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі «Арт-лінія», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск 13 чэрвеня: адкрыццё выстаўкі Ліліі Нішчык «Міфы Беларусі», замкавы комплекс «Мір» 25 чэрвеня — 27 ліпеня: выстаўка «Вобраз іранскай жанчыны», арганізаванай пры падтрымцы Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

III квартал 1 ліпеня — 1 верасня: сумесны выставачны праект Беларусі і Расіі «Палітра памяці», прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь 30 ліпеня: адкрыццё выстаўкі італьянскай графікі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск 14 жніўня: адкрыццё фотавыстаўкі «Крок насустрач»: да Міжнароднага дня бяздомных жывёл, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск 25 жніўня: адкрыццё міжнароднага фестывалю «Дах-9», Палац Мастацтва, МінскМеждународный фестиваль «Дах-9»

2 верасня — 5 кастрычніка: выстаўка «Жывапіс разца. Сюжэты і вобразы Рафаэля ў гравюры», якая прадстаўляе творы з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і прыватнага збору, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь 17 верасня: выстаўка «Заходняя Беларусь у мастацтве», прысвечаная 70-годдзю ўз’яднання беларускага народа ў адзіную дзяржаву, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь 17 верасня: выстаўка скульптуры на VIII Нацыянальнам фестывалі архітэктуры «Мінск-2009», выставачны павільён «Белэкспа», МінскПавел Войницкий. VIII Национальный фестиваль архитектуры «Минск-2009» 22 верасня: сустрэча з мастаком Андрэем Задорыным, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі БеларусьArtMuseum.by. Сустрэча з мастаком А. Г. Задорыным

IV квартал 8 кастрычніка — адкрыццё галерэі «Ў», актыўнай арт-пляцоўцы для прэзентацыі актуальнага беларускага і еўрапейскага мастацтва, Мінск 8 кастрычніка — 20 лістапада: I Мінскі міжнародны фестываль лічбавага мастацтва «Terra Nova», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск 9 кастрычніка — 2 лістапада: выстаўка «Польскае выяўленчае мастацтва другой паловы XVIII — першай паловы XX стагоддзяў» з калекцыі НММ РБ, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі БеларусьArtmuseum.by. Польскае выяўленчае мастацтва другой паловы XVIII — першай паловы XX стагоддзяў

</center>

16 кастрычніка — 7 снежня: выстаўка скульптуры Андрэя Вераб’ёва «Паміж Небам і Зямлей», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь 21 кастрычніка — 22 лістапада: выстаўка жывапісу заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Тоўсціка «Падарожжа па мінулым стагоддзі», прымеркаваная да 60-годдзя з дня нараджэння мастака, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі БеларусьArtMuseum.by. Выстаўка «Падарожжа па мінулым стагоддзі» 1 лістапада — 20 лістапада: выстаўка «Філасофія мас. Беларускі неа-поп», галерэя сучаснага мастацтва «Ў»Contemporary Belarus. Філасофія мас. Беларускі неа-поп. 5 лістапада: 70-годдзе з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, прэзентацыя кнігі заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, былога намесніка дырэктара музея па навуцы Ірыны Паньшынай «Что в имени тебе моем?» Artmuseum.by. 70-годдзе з дня заснавання 6 лістапада — 14 снежня: выстаўка «З першых збораў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР 1939—1941 гадоў»Artmuseum.by. З першых збораў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР 1939—1941 гадоў </center> 25 лістапада — 12 студзеня: выстаўка «Сімфонія фарбаў. Уладзімірскія мастакі-жывапісцы», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь 3 снежня — 15 студзеня 2010: выстаўка «Дзмітрый Малаткоў. Маэстра эстампа», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі БеларусьArtmuseum.by. Дзмітрый Малаткоў. Маэстра эстампа. 8 снежня — 12 студзеня: выстаўка «Арт-крок — 2009», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск «Нататнік», персанальная выстаўка графікі Андрэя Скіцёва, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск «ДАХ—9», міжнародны фестываль нетрадыцыйнага мастацтва. Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск «I Трыенале тэкстылю», Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск 53 Венецыянская біенале, беларускі павільён, мастак Артур Клінаў, Венецыя, Італія

З’явіліся 30 мая — помнік князю Андрэю ў Полацку. Скульптар — Ігар Голубеў 26 ліпеня — помнік Тысячагоддзя Брэста. Скульптар — Аляксей Паўлючук, архітэктар — Аляксей Андрэюк 5 верасня — помнік Францішку Багушэвічу ў Смаргоні. Скульптары — Л. Гумілеўскі і С. Гумілеўскі, архітэктар — Я. МядзькоПомнік Ф. Багушэвічу ў Смаргоні

Памерлі 21 лютага — Алег Махнюк (нар. 1969), беларускі мастак і скульптар, з 1944 жыў у ЗША, штат Нью-ДжэрсіЗгуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Вянок памяці — Алег Махнюк (ЗША) 26 сакавіка — Алег Белавусаў (нар. 1945), беларускі мастак-аніматар, рэжысёр, журналіст 15 жніўня — Яўгенія Ліс (нар. 1 кастрычніка 1956), беларускі беларускі мастак — жывапісец і графік 29 кастрычніка — Анатоль Зайцаў (нар. 1939), беларускі мастак-графік

Галерэя жывапісу

Барыс Аракчэеў

Ігар Цішын

Марта Шматава

Галерэя скульптуры

Мастацкія капэрты

Крыніцы

Катэгорыя:2009 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь