Стэ́ван Явеціч (; нар. , Цітаград, СФРЮ) — чарнагорскі футбаліст, нападнік грэчаскага клуба «Алімпіякос» і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі. Па стылі гульні яго параўноўваюць з Раберта Баджа.

Клубная кар’ера Стэван Явеціч дэбютаваў на прафесійным узроўні за клуб «Партызан» (Бялград) 9 красавіка 2006 года, у 16-гадовым узросце. 2 жніўня 2007 года, у 17-гадовым узросце, зрабіў свой першы хет-трык у матчы Кубка УЕФА са «Зрыньскім»Partizan deklasirao Zrinjski 5:0 (in Serbian). B92.net. Retrieved on 8 January 2012.. Пасля сыходу ў дортмундскую «Барусію» Антоніа Рукавіны Явеціч замяніў яго на пасадзе капітана каманды, стаўшы самым маладым капітанам у гісторыі клуба ва ўзросце 17 гадоў, 10 месяцаў і 21 дня (папярэдні рэкорд належаў Альберту Надзю, якому было 19 гадоў)Partizan deny Jovetic deal. Skysports.com (18 February 2008). Retrieved on 8 January 2012.. 31 кастрычніка 2012 года яшчэ маладзейшым за Явеціча капітанам стане Нікола НінкавічNinković nasledio Jovetića i postao najmlađi kapiten u istoriji Partizana. Blic.rs (31 October 2012). Retrieved on 13 September 2013..

10 мая 2008 года клуб Серыі А «Фіярэнціна» набыў нападніка за 8 млн фунтаў. Першы свой гол за новы клуб Явеціч забіў з пенальці 5 красавіка 2009 у браму «Аталанты»Stevan Jovetic Happy With First Fiorentina Goal. Goal.com (7 April 2009). Retrieved on 8 January 2012..

На перадсезоннай трэніроўцы ў 2010 годзе Стэван Явеціч атрымаў траўму і быў вымушаны прапусціць увесь сезон. Наступны сезон пачаў у выдатнай форме, адразу зрабіўшы дубль у матчы з «Пармай».

19 ліпеня 2013 года перайшоў у клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Манчэстэр Сіці» за суму £22 мільёны«Manchester City: Stevan Jovetic completes move from Fiorentina» BBC Sport. 19 July 2013. Retrieved 19 July 2013.. Ён выбраў сабе 35 нумар, такі, які меў і ў «Партызане». Дэбют за манчэстэрскі клуб адбыўся 14 верасня ў выязным матчы супраць «Сток Сіці»«Stoke 0-0 Manchester City» BBC Sport. 14 September 2013. Retrieved 17 September 2013., а першы гол забіў 24 верасня ў браму «Уігана»«Manchester City 5-0 Wigan» BBC Sport. 24 September 2013. Retrieved 24 September 2013..

31 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Явеціча ў італьянскі «Інтэрнацыянале» на правах палутарагадавой арэнды з правам выкупуСтеван Йоветич на правах аренды перешел в «Интер» football.by. У ліпені 2016 года міланцы актывіравалі опцыю выкупу Явеціча. Аднак, у сезоне 2016/17 ён страціў месца ў складзе «Інтэрнацыянале», правёўшы за паўгады толькі пяць матчаў Серыі A.

У студзені 2017 года на правах арэнды далучыўся да «Севільі»Стеван Йоветич перешел в «Севилью» football.by. Дэбютаваў за клуб 12 студзеня, забіўшы гол у браму мадрыдскага «Рэала» ў Кубку Іспаніі (выніковы лік 3:3). Праз тры дні зноў забіў «Рэалу», ужо ў чэмпіянаце, чым прынёс «Севільі» перамогу і перарваў 40-матчавую серыю мадрыдскага клуба без паражэнняў. У чэрвені 2017 года «Севілья» адмовілася выкупляць нападніка ў «Інтэра», і той вярнуўся ў Італію.

У жніўні 2017 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манака»«Монако» объявил о переходе Йоветича by.tribuna.com. Гуляў у клубе да канца сезона 2020/21.

У ліпені 2021 года стаў іграком берлінскай «Герты», падпісаўшы двухгадовы кантракт. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022/23. У верасні 2023 года далучыўся да грэчаскага «Алімпіякоса».

Міжнародная кар’ера

Явеціч трапіў у першы склад зборнай Чарнагорыі, упершыню скліканай у 2007 годзе, і рэгулярна выклікаўся ў моладзевую зборнуюViola land Jovetic coup. Skysports.com (31 May 2008). Retrieved on 8 January 2012.. Першы гол на міжнародным узроўні забіў 20 жніўня 2008 года ў выязным матчы са зборнай Венгрыі.

Узнагароды «Партызан» Сербская суперліга: 2007/08 Кубак Сербіі: 2007/08

«Манчэстэр Сіці» Прэм’ер-ліга: 2013/14 Кубак лігі: 2013/14

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі і Чарнагорыі Катэгорыя:Футбалісты Чарнагорыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чарнагорыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Бялград Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Ігракі ФК Герта Берлін Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй