Сулейман Шах — ( — Süleyman bin Kaya Alp; (1178—1227 г.)Turkey — дзед Асмана I, сын Кыя Алпа, родапачынальніка кіраўнікоў племяннога саюза каі і Асманскай імперыі, продка дынастыі Асманаў.
Сулейман патануў пры пераправе праз раку Еўфрат і быў пахаваны непадалёк ад ракі ў мястэчку, званым «Грабніца Турка» (), якая лічыцца святой (каля замка Джабер). Да 22 лютага 2015 года знаходзілася на тэрыторыі Сірыі, але па дагаворы 1923 года Турцыя атрымала права ўсталяваць на грабніцы свой сцяг і выставіць там ганаровую варту.
Падчас ваеннай аперацыі, 22 лютага 2015 года варта аховы грабніцы была знята, а грабніца эвакуіравана на прыгранічную з Сірыяй тэрыторыю. Грабніцу ахоўвалі 40 турэцкіх салдатаў. Тэрыторыя знаходзілася пад кантролем баявікоў ІДІЛ, аднак, за ўвесь перыяд іх знаходжання, грабніцы і турэцкім салдатам не было нанесена ніякай шкоды. Падчас эвакуацыі загінуў адзін турэцкі салдат. Прэм'ер міністр Турцыі Ахмет Давутаглу заявіў, што пазней грабніца будзе вернута на сірыйскую тэрыторыюТурецкий солдат погиб при эвакуации охраняющих могилу Сулейман Шаха военных.
Літаратура Рубль В. А. История средневекового Востока: Курс лекций: Учеб. пособие .. — Киев: «Лебедь», 1997. — 464 с.
Катэгорыя:Султаны Асманскай імперыі Катэгорыя:Патанулі