Міхаіл I Камнін Дука (; пам. ), якога часта памылкова называюць Міхаілам Ангелам — заснавальнік Эпірскага царства, які кіраваў ім з 1205 па 1215 года.
Паходжанне Міхаіл быў незаконным сынам севастакратара Іаана Дукі, і быў кузенам адразу двух імператараў: Ісака II і Аляксея III. Такім чынам, у яго жылах цякла кроў адразу трох найбольш знатных візантыйскіх сямействаў: Анелаў, Дукаў і Камнінаў.
Да 1204 года Міхаіл паспеў пабываць губернатарам малаазійскай фемы Меласы і Меланаўдыян, але ў 1201 годзе перабег у Канійскі султанат, адкуль праводзіў спусташальныя набегі на сваю радзіму.
Здабыццё ўлады У 1204 годзе, пасля ўзяцця Канстанцінопаля крыжакамі, Дука трапіў у світу Баніфацыя Манферацкага. Той атрымаў у сваё валоданне каралеўства Фесалонікі і Грэцыю. Па яго даручэнні ён адправіўся ў фему Нікопаліс, дзе мясцовыя архонты паўсталі супраць яе намесніка Сенекарыма. Той неўзабаве памёр, а Міхаіл ажаніўся з яго ўдавой (ці дачкой), тым самым стаўшы гаспадаром Эпіра.
У рэгіён знаходзілася мноства бежанцаў з Канстанцінопаля, Фесаліі і Пелапанеса, але на ніве збавіцеля рамеяў у Міхаіла з'явіўся канкурэнт. У Малой Азіі з'явілася Нікейская імперыя, главу якой Феадора I Ласкарыса падтрымліваў канстанцінопальскі патрыярх Іаан X Каматыр. Нягледзячы на супярэчнасці, нікеец адпусціў да Міхаіла яго брата Феадора, які пакляўся ў вернасці як самаму імператару, так і яго нашчадкам.
thumb|left|Дзяржавы, якія ўзніклі пасля захопу Канстанцінопаля ў 1204 годзе
Камнін аказваў сур'ёзнае супраціўленне нападам Баніфацыя, і выдаў сваю дачку за брата імператара Раманіі Генрыха Фландрскага. Варта адзначыць, што гэты крок не перашкодзіў яму заставацца ворагам лацінян. У 1210 годзе валадар Эпіра разам з венецыянцамі напаў на Фесалонікі, але Генрых змог адваяваць горад, і вымусіў Міхаіла заключыць саюз.
Міхаіл пачаў захоп стратэгічна важных гарадоў: у 1212 годзе ад лацінян быў вычышчаны фесалійскі горад Ларыса, у 1214 годзе венецыянцы страцілі Дырахій і Корфу. Таксама былі заняты порты ў Карынфскім заліве. У 1215 годзе Дука пачаў вайну супраць Сербіі, выступіўшы на баку Лацінскай імперыі і Другога балгарскага царства, але быў зарэзаны ва ўласнай пасцелі адным са слуг. Прастол яго царства перайшоў па спадчыне да яго брата Феадора Камніна Дукі.
Сям'я Міхаіл I ажаніўся з дачкой, паводле іншай версіі — жонкай, намесніка фемы Нікопаліс Сенекарыма: Канстанцін Камнін Дука, які памёр маладым. Феадора Камніна Дука. Марыя Камніна Дукіня — жонка Канстанціна Мелісіна. Ад другой жонкі, чыё імя невядома, у Міхаіла было прынамсі адно дзіця: Міхаіл II Камнін Дука — стаў царом эпірскім у 1230 годзе.
Літаратура
The Oxford Dictionary of Byzantium, Oxford University Press, 1991. K. Varzos, Ē genealogia tōn Komnēnōn (Thessalonica, 1984) vol. 2 pp. 669–689.
Катэгорыя:Цары эпірскія Катэгорыя:Камніны Дукі Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Пазашлюбнае нашчадства імператараў Візантыі