Васі́лій I Македаня́нін (, ; каля 811 — 29 жніўня 886) — візантыйскі імператар (867—886), заснавальнік Македонскай дынастыі.
Біяграфія
Паходжанне Месца нараджэння Васілія I дакладна не вядома. Паводле традыцыйнай версіі нарадзіўся ў АдрыянопаліTreadgold Warren, A History of the Byzantine State and Society, Stanford University Press, 1997, Stanford 455, — Гісторыя Візантыйскай дзяржавы і грамадства, Выдавецтва Стэнфардскага ўніверсітэта, Стэндфард 1997 г. Стар. 455 ISBN 0-8047-2630-2, паводле іншай -- у ХарыупалісеВасільеў А. А. Візантыйскай імперыі. Паводле грэчаскіх і армянскіх крыніц Васіль быў армянінам, народжаным у Македоніі. Нягледзячы на тое, што ў адной арабскай крыніцы гаворыцца пра славянскае паходжанне Васіля I, такія здагадкі ў наш час аспрэчваюцца многімі гісторыкаміBury John Bagnell, «A History of the Eastern Roman Empire, from the Fall of Irene to the Accession of Basil I, A.D. 802—867», MacMillan, London, 1912, p.165 — Джон Багнел Б'юры — «Гісторыя Усходняй Рымскай Імперыі ад падзення Ірыны да ўзыходжання Васілія I, 802—867 гг.», Мак-Мілан, Лондан 1912 г. c.165 — ISBN 1-60520-421-8.. На сённяшні дзень сярод гісторыкаў ёсць кансэнсус наконт таго, што Васіль паходзіў з армян, якія аселі ў Македоніі: Beginning in the sixth century, Armenians emigrated to Byzantium in great numbers, becoming the most assimilated of any ethnic group, while, at the same time, maintaining their distinct literature, religion, and art. Thousands of Armenian soldiers served in imperial forces, and a number of important military leaders and civil administrators were Armenian, including emperors Leo V, Basil I, Romanos I Lekapenos, and John I Tzimiskes.Richard Barrie Dobson. Encyclopedia of the Middle Ages p884Warren T. Treadgold. — Stanford University Press, 1997. — P. 445 ISBN 0-8047-2630-2, 9780804726306. Візантыніст Аляксандр Васільеў выказаў здагадку, што Васіль I паходзіў з армяна-славянскай сям'і. Адзінай падставай «Славянскай тэорыі» з'яўляецца тое, што адна арабская крыніца назвала Васіля славянінам, што ў сваю чаргу, гісторыкі тлумачаць тым, што з пункту гледжання арабаў усе македаняне былі славянаміBury John Bagnell, «A History of the Eastern Roman Empire, from the Fall of Irene to the Accession of Basil I, A.D. 802—867», MacMillan, London, 1912, p.165 — Джон Багнел Б'юры — «Гісторыя Усходняй Рымскай Імперыі ад падзення Ірыны да ўзыходжання Васілія I, 802—867 гг.», Мак-Мілан, Лондан 1912 г. c.165 — ISBN 1-60520-421-8.. Роднай мовай Васіля I была армянская, тады як па-грэчаску ён гаварыў з моцным акцэнтамНорвич Дж. История Византии / Пер. с англ. Н. М. Заболоцкого. — : АСТ Москва, 2010. — 542 с. — 3000 экз. — ISBN 978-5-403-01726-8. — С. 214. Васіль быў сынам селяніна і правёў частку свайго дзяцінства ў няволі ў Балгарыі, дзе пачынаючы з 813 года яго сям'я знаходзілася ў палоне ў балгарскага хана Крума. Толькі ў 836 годзе Васілю і некаторым іншым удалося бегчы ў Фракію, якая належала Візантыі.
Пры двары імператара Перабраўшыся ў Канстанцінопаль, Васіль, дзякуючы свайму прывабнаму выгляду і фізічнай сіле, атрымаў месца ў імператарскіх стайнях. Тут ён прыцягнуў увагу імператара Міхаіла III, стаў фаварытам імператара і яго паракімоменам. Міхаіл III ажаніў Васіля са сваёй палюбоўніцай Еўдакіяй Інгерынай. Адхіліўшы ўплывовага дзядзьку імператара, Варду, Васіль у 866 годзе быў замест яго абвешчаны кесарам, а хутка і суправіцелем. У 867 годзе ў перыяд пагаршэння адносін паміж Міхаілам і Васілём, апошні арганізаваў забойства імператара і аднаасобна заняў імператарскі прастол, заснаваўшы новую дынастыю.
Праўленне Фінансы, адміністрацыйная сістэма і армія Візантыі прыйшлі ў заняпад з-за неэфектыўнага кіравання Міхаіла III. Васіль стаў энергічна аднаўляць парадак ва ўсіх абласцях дзяржаўнага кіравання. Арганізаваў чыстку чынавенскага апарата. Сістэматызаваў візантыйскае заканадаўства (выдаў кодэкс «Прохіран» і падрыхтаваў кодэкс «Эпанагога»). У «Эпанагозе» ўпершыню ў гісторыі Візантыі была зроблена спроба вызначыць ролі, якія ў дзяржаўным заканадаўстве павінны адыгрываць імператар, патрыярх і сама дзяржава, а таксама размежаваць іх абавязкі.
Васіль павялічыў дараванне салдатаў, павялічыў колькасць арміі. З пераменным поспехам ваяваў з арабамі, вярнуўшы частку страчаных яго папярэднікамі тэрыторый (Самасата, Лул, Мелітына і інш.)
У пошуках саюзнікаў для барацьбы з арабамі, шукаў збліжэння з германскімі імператарамі і папствам. У сувязі з гэтым, у 867 годзе аднавіў на патрыяршым прастоле Канстанцінопаля патрыярха Ігнація, прыхільніка збліжэння з Рымам.
Васіль памёр з-за няшчаснага выпадку на паляванні ў 886 годзе.
Гл. таксама Эпанагога
Крыніцы
Літаратура Николов, А. Средневековый славянский перевод «Учительных глав» императора Василия I: проблемы изучения рукописной традиции и ранних печатных изданий. — В: XIX Ежегодная богословская конференция Православного Свято-Тихоновского гуманитарного университета. Т. 1. Москва, 2009, 41-47
Катэгорыя:Візантыйскія імператары IX стагоддзя Катэгорыя:Македонская дынастыя