Злая Біблія (, таксама Біблія пралюбадзеяў, Adulterous Bible або Біблія грэшнікаў, Sinners' Bible) — Біблія, выдадзеная ў 1631 годзе ў Англіі з грубай граматычнай памылкай.

Характарыстыкі выдання Гэтае выданне Бібліі караля Якава было прадпрынята «каралеўскім друкаром» і Марцінам Лукасам у 1631 годзе. Тыраж новага выдання складаў тысячу асобнікаў.

Скандал вакол прапушчанага слова 250 px|left|thumb|Вылучаны радок з памылкай У тэксце новага выдання была дапушчана грубая памылка — у адной з дзесяці запаведзяў была прапушчана часціца «не» і спалучэнне «не пралюбадзейнічай» было аддрукавана як «пралюбадзейнічай» ( замест Thou shalt not commit adultery)Ганебная памылка друку ў старажытнай Бібліі . Памылка была заўважана, амаль увесь тыраж удалося канфіскаваць і знішчыць, аднак некалькі асобнікаў ацалеліСамыя знакамітыя памылкі друку ў свеце і захаваліся ў наш час у прыватных калекцыях і буйных бібліятэках, галоўным чынам у Англіі і ЗША, у прыватнасці ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы. Выдаўцы Бібліі былі аштрафаваны на у цяперашніх коштах)The Annual RPI and Average Earnings for Britain, 1209 to Present і пазбаўлены друкарскай ліцэнзіі.

У першыя стагоддзі пасля вынаходства друкарскага прэса і яго ўкаранення ў Англіі (у 1470-я гады) памылкі друку ў кнігах, у тым ліку і ў рэлігійных тэкстах былі частымі, але галоўным чынам уяўлялі сабой звычайны пропуск літары ці перастаноўку літар у слове. Таму існуе гіпотэза, што пропуск цэлага слова быў вынікам сабатажу з боку  — асноўнага суперніка Баркера ў барацьбе за прэстыжнае званне «каралеўскага друкара». Магчыма, за гэтай памылкай друку стаяў хтосьці з іншых канкурэнтаў Баркера, зацікаўленых у яго дыскрэдытацыі. У той жа час падобная памылка друку была дапушчана ў яшчэ адным выданні Бібліі таго ж 1631 года, вядомым, як «Біблія вар'ятаў» (), дзе замест «Сказаў шаленец у сэрцы сваім: няма Бога» было надрукавана «Сказаў шаленец у сэрцы сваім: ёсць Бога» ( замест The fool hath said in his heart there is no God). Гэта памылка друку абыйшлася друкарам у тры тысячы фунтаў.

Спасылкі The Wicked Bible: the perfect gift for collectors, but not for William and Kate The Wicked Bible A.D. 1631 [http://uchvatovsb.livejournal.com/178560.html Самыя знакамітыя памылкі друку і памылкі

Катэгорыя:Біблія Катэгорыя:Памылкі Катэгорыя:З’явіліся ў 1631 годзе