Канстытуцыя Албаніі — асноўны закон Албаніі, прыняты 21 кастрычніка 1998 года. Канстытуцыя ўключае прэамбулу, 18 частак, 183 артыкулы.

Асноўныя прынцыпы Албанія — парламенцкая рэспубліка. Рэспубліка Албанія — унітарная, непадзельная дзяржава. Улада грунтуецца на сістэме свабодных, роўных, усеагульных, перыядычных выбараў. Закон складае аснову і абмяжоўвае дзейнасць дзяржавы. Канстытуцыя — вышэйшы закон у Рэспубліцы Албанія. Палітычныя партыі ствараюцца свабодна. Іх арганізацыя павінна ажыццяўляцца на дэмакратычных прынцыпах. У Албаніі няма афіцыйнай рэлігіі. Эканамічная сістэма Рэспублікі грунтуецца на прыватнай і дзяржаўнай уласнасці, а таксама на рынкавай эканоміцы і на свабодзе гаспадарчай дзейнасці. Узброеныя сілы забяспечваюць незалежнасць дзяржавы, а таксама абараняюць цэласнасць яе тэрыторыі і яе канстытуцыйны лад. Дзяржаўнай мовай з'яўляецца албанская.

Гістарычныя канстытуцыі Албаніі № Канстытуцыя ДатаАрганічны статут Албаніі10 красавіка 1914Кананічныя асновы Вышэйшага савета31 студзеня 1920Пашыраныя кананічныя асновы Вышэйшага савета14 снежня 1922Асноўны статут Рэспублікі Албанія2 сакавіка 1925Асноўны статут Каралеўства Албанія1 снежня 1928Асноўны статут Каралеўства Албанія3 чэрвеня 1939Канстытуцыя Народнай Рэспублікі Албанія→ Унесены змены (5 ліпеня 1950)14 сакавіка 1946Канстытуцыя Народнай Сацыялістычнай Рэспублікі Албанія→ Закон аб асноўных канстытуцыйных палажэннях (29 красавіка 1991)28 снежня 1976Канстытуцыя Рэспублікі Албанія28 лістапада 1998

Спасылкі Тэкст Канстытуцыі Албаніі

Катэгорыя:Гісторыя Албаніі Албанія