Глен Маклеад Купер Джонсан (; нар. , , Лондан, Англія) — англійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2003—2014). Выступаў на пазіцыі правага ўскрайняга абаронцы, таксама мог згуляць на левым флангу і ў паўабароне.

Кар’ера

«Вест Хэм Юнайтэд» Выпускнік акадэміі «Вест Хэм Юнайтэд» падпісаў свой першы кантракт летам 2001 года, і быў уключаны ў заяўку пад нумарам 23. Сезон 2001/02 правёў у рэзервовай камандзе, так і не прабіўшыся ў аснову. Восенню 2002 года Джонсан адправіўся ў арэнду да лютага ворагу малатабойцаў, «Мілуала», за які згуляў 8 матчаў. Дэбют у Прэм’ер-лізе адбыўся 22 студзеня 2003 года, калі «Вест Хэм Юнайтэд» саступіў «Чарльтану»Charlton 4-2 West Ham. BBC.

«Чэлсі» Джонсан прыйшоў у клуб амаль адначасова з новым уладальнікам клуба, Раманам Абрамовічам, які выклаў за яго 6 мільёнаў фунтаў. Глен дэбютаваў за «сініх» у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, у першым матчы супраць славацкай «Жыліны», у адказным матчы забіў свой першы гол за «Чэлсі».

«Портсмут» У апошні дзень лета 2007 года Джонсан падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Портсмутам». Як лічыцца, трансфер склаў 4 мільёны фунтаў.

«Ліверпул» 13 чэрвеня кіраўніцтва «Портсмута» пацвердзіла, што Джонсан, мабыць, пяройдзе ў клуб узроўнем вышэй, гэта значыць у «Чэлсі», «Ліверпул» ці «Манчэстэр Сіці». 16 чэрвеня «Портсмут» узгадніў пераход з «Ліверпулам», а 18 чэрвеня — з «Чэлсі», выбар пакінулі за іграком. 22 чэрвеня «Ліверпул» паведаміў, што заключыў кантракт з Джонсанам. Як лічыцца, трансфер склаў 17 мільёнаў фунтаў, 7 з якіх «Портсмут» быў павінен за Пітэра Краўча.

«Сток Сіці» Па заканчэнні кантракта з «Ліверпулам», у ліпені 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам «Сток Сіці»Глен Джонсон перешел в «Сток Сити». by.tribuna.com. Па выніках сезону 2017/18 «Сток Сіці» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і па заканчэнні сезону Джонсан пакінуў каманду ў якасці свабоднага агента.

У студзені 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыЭкс-защитник «Челси» и «Ливерпуля» Глен Джонсон завершил карьеру. by.tribuna.com.

Міжнародная кар’ера Джонсан быў выкліканы ў зборную Англіі і дэбютаваў у ёй 18 лістапада 2003 года, замяніўшы ў матчы з датчанамі Гары Невіла.

Дасягненні Чэлсі Чэмпіён Англіі: 2005 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2005

Портсмут Уладальнік Кубка Англіі: 2008

Ліверпул Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2012

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сток Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Портсмут Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Мілуал