Куніца — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на поўнач ад горада Полацк, за 3,6 км на ўсход ад вёскі Сястронкі, у басейне ракі Дрыса.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,5 км.
Схілы катлавіны слаба выражаны, на поўдні вышынёй да 5 м, спадзістыя, пад лесам. На захадзе і ўсходзе забалочаная пойма шырынёй 100—150 м.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысы