30 Авена B b — экзапланета (газавы гігант) у зоркі 30 Авена B у кратнай (чацвярной) сістэме 30 Авена, аддаленая ад Зямлі на 136 светлавых гадоў у кірунку да сузор’я Авен.

Маса планеты ацэньваецца прыблізна ў 9,88 MJ. З’яўляецца адзіным вядомым планетарным аб’ектам у сістэме 30 Авена.

Матчына зорка мае спектральны клас F6 V, яе ўзрост ацэньваецца ў 30 млн гадоў. 30 Авена B з’яўляецца кампанентам двайной сістэмы, абарачаючыся разам з 30 Авена C вакол агульнага цэнтра мас з яшчэ адной двайной сістэмай зорак 30 Авена A і 30 Авена D. Такім чынам, 30 Авена — гэта характэрная іерархічная кратная зорная сістэма. Сістэмы, падобныя 30 Авена, не з’яўляюцца рэдкасцю. Навукоўцы лічаць, што каля 4 % усіх сістэм падобныя да сістэмы 30 Авена і маюць 4 зоркі.

Экзапланета размешчана ў прыдатнай для жыцця зоне і абарачаецца вакол матчынай зоркі за 335 дзён.

Гл. таксама Бінарная сістэма Kepler-64 AB b (KIC 4862625 AB b)

Спасылкі Планетная сістэма 30 Ari B У экзапланеты з 30 Ari знайшлі чацвёртае сонца

Катэгорыя:Экзапланеты паводле алфавіта Катэгорыя:Экзапланеты, адкрытыя ў 2009 годзе Катэгорыя:Экзапланеты, адкрытым метадам доплераўскай спектраскапіі Катэгорыя:Газавыя гіганты