Карасінка — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 26 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Бабовікі, у басейне ракі Палата.
Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,37 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.
Размешчана сярод лесу, месцамі забалочанага, на паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе вылучаюцца схілы вышынёй да 5 м. На поўдні выцякае ручай у раку Палата.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна