Максіміліян Крузэ (; нар. , Райнбек, Германія) — нямецкі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2013—2015).
Кар’ера Крузэ пачаў сваю кар’еру ў мясцовым клубе. У ліпені 2005 года далучыўся да складу «Вердэра»«Kruse: „Mit dem FC St. Pauli so hoch wie möglich stehen“» . transfermarkt.de., аднак гуляў амаль толькі за другую каманду брэменцаў. 4 мая 2009 года Макс падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Санкт-Паўлі». У сезоне 2011/12 Макс забіў у Бундэслізе-2 13 галоў і аддаў 6 галявых перадач, дзякуючы чаму «Санкт-Паўлі» фінішыраваў з 62 пунктамі на чацвёртым месцы«Matchday 34 — League table» . Bundesliga..
«Фрайбург» Дзякуючы поспеху з гамбургскім клубам Макс быў запрыкмечаны «Фрайбургам», да якога далучыўся ўлетку 2012 года і адразу стаў яго лідарам«Sport-Club verpflichtet Max Kruse» . SC Freiburg.. Дэбютаваў за свой новы клуб 18 жніўня 2012 года ў матчы на Кубак Германіі супраць клуба «Вікторыя», які скончыўся з лікам 2:1 на карысць ігракоў з Фрайбурга, а Крузэ забіў першы гол і стаў асістэнтам для свайго партнёра Себасцьяна Фрайса«Joker Freis erlöst den Sportclub spät». Kicker. 25 жніўня Крузэ дэбютаваў за клуб у Бундэслізе, забіўшы гол у матчы супраць «Майнца», які скончыўся ўнічыю 1:1«Mainz fight back against Freiburg». Sky Sports..
«Барусія» Мёнхенгладбах Пасля выбітнага сезона за «Фрайбург» Крузэ падпісаў 4-гадовы кантракт з клубам «Барусія» з Мёнхенгладбаха ў красавіку 2013 года«Kruse Gladbach-bound next season». Bundesliga.de. Ужо 17 жніўня 2013 года адзначыўся дэбютным голам за гладбахцаў, калі дапамог атрымаць перамогу над клубам «Гановер 96» (3:0). У «Барусіі» прыйшоўся да справы і неўзабаве стаў адным з лідараў каманды, за два сезона забіў у Бундэслізе 23 галы.
«Вольфсбург» 10 мая 2015 года «Вольфсбург» абвясціў аб падпісанні чатырохгадовага кантракта з КрузэAlles klar: Kruse kommt nach Wolfsburg. kicker.de.
«Вердэр» 2 жніўня 2016 года вярнуўся ў «Вердэр»«Вердер» объявил о трансфере Макса Крузе. by.tribuna.com. На сезон 2018/19 быў абраны капітанам каманды, аднак па яго заканчэнні не стаў падаўжаць кантракт з брэменскім клубам.
«Фенербахчэ» У чэрвені 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з турэцкім клубам «Фенербахчэ»Экс-форвард «Вердера» Крузе перешел в «Фенербахче». by.tribuna.com. У чэрвені 2020 года ў аднабаковым парадку разарваў пагадненне са стамбульскім клубамКрузе расторг контракт с «Фенербахче». Клуб обратится в арбитраж. by.tribuna.com.
Апошнія гады У жніўні 2020 года далучыўся да берлінскага «Уніёна». У студзені 2022 года вярнуўся ў «Вольфсбург», падпісаўшы кантракт на 1,5 гады. Пакінуў клуб па пагадненні бакоў у лістападзе 2022 года.
У чэрвені 2023 года стаў іграком «Падэрборна 07», у лістападзе 2023 года разарваў кантракт з клубам.
Міжнародная кар’ера За галоўную зборную Германіі Макс дэбютаваў 29 мая 2013 года матчам супраць Эквадора. 2 чэрвеня 2013 года ў матчы супраць зборнай ЗША на 79 хвіліне забіў свой першы гол за нацыянальную зборную.
Дасягненні Вольфсбург: Уладальнік Суперкубка Германіі: 2015
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вердэр II Катэгорыя:Ігракі ФК Вердэр Катэгорыя:Ігракі ФК Санкт-Паўлі Катэгорыя:Ігракі ФК Санкт-Паўлі II Катэгорыя:Ігракі ФК Фрайбург Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Фенербахчэ Катэгорыя:Ігракі ФК Уніён Берлін Катэгорыя:Ігракі ФК Падэрборн 07 Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года