«Беларуская марсельеза» — назва, якой азначалі дзве розныя беларускія патрыятычныя песні.
1. У пач. 20 ст. з’явілася «Адвеку мы спалі», аўтар словаў раней быў невядомым, і лічылася, што песня была пачута ў першы раз у 1906, «сярод рэвалюцыйнага сялянства Слуцкага ўезда Мінскай губерніі»Беларуская Марсельеза // Ф. Турук. Белорусское движение. Очерк истории национального и революционного движения белоруссов. – Москва : Государственное издательство, 1921 ; Мн. : Картографическая фабрика Белгеодезии, 1994.. Варыянт, датаваны 1917 годам, са словамі «...што трэба зладзеяў пабіць», прыпісваўся Уладзіславу Галубку. Пазней было высветлена,Беларуская марсельеза: тэкст і яго аўтар Аляксандр Мікульчык на фоне эпохі / А. Каўка // Роднае слова : Штомесячны навуковы i метадычны часопiс. - 2007. - № 9. - С. 81 - 83 што аўтарам словаў быў паэт А. А. Мікульчык. Песню шырока называлі «Беларускай марсельезай»Паводле нарысу навейшай беларускай літаратуры Карскага. за патрыятычны і рэвалюцыйны пафас словаў, але спявалі яе на іншую мелодыю, чым «La Marseillaise». У 1920-я і, верагодна, пазней, гэтая песня была фактычным гімнам БССР і беларускага нацыянальнага руху за мяжой.
2. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х, у беларускім патрыятычным асяродку назвай «беларуская марсельеза» азначалі, час ад часу, верш Багдановіча «Пагоня», спяваны на мелодыю «La Marseillaise».
Тэкст Вядомыя розныя варыяцыі тэксту «Адвеку мы спалі», у адным з іх першыя звароткі гучаць так: Адвеку мы спалі і нас разбудзілі,Пазналі, што трэба рабіць, Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,Што трэ’ лепшай долі здабыць
Бо што ж то за марная доля такаяДля іншых карысці працуй Па нашых абшарах чужынец гуляеА ты ў родным краі гаруй
Заўвагі
Крыніцы
Катэгорыя:Патрыятычныя песні Беларусі Катэгорыя:Песні на беларускай мове Катэгорыя:Песні паводле алфавіта