«Беларуская справа» — газета рэвалюцыйна-дэмакрытычнага кірунку, орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Выд. на бел. мове, у Вільні (9.4.1926 — 31.7.1926), 2 разы на тыдзеньБелСЭ, Т.2. с.232 Говін С. В.. Выйшла 29 нумароў, з іх 11 канфіскаваны (7). Тыраж да 8 тыс. экз. З чэрвеня заменена газетай «Народная справа». Выдавец П. Мятла. Рэдактары А. Вільчыцкі (#1 — 21), С. Макулік (#22 — 29).ЭнГістБел, Т.1 с.415 Говін С. В. Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Газеты Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Беларуская сялянска-работніцкая грамада Катэгорыя:1926 год у Вільні