«Беларуская школа» — педагагічны часопіс Інспектарыята беларускіх школ пры генеральным камісары Беларусі.

Выдаваўся раз на 2 месяцы на беларускай мове кірыліцай і лацінкай у Мінску (студзень — снежань 1942, друкаваўся у Вільні) пад кантролем германскіх улад у перыяд акупацыі Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны. Адказны за змест Ё. Сівіца. Часопіс складаўся з 2 частак — для настаўнікаў і вучняў. Друкаваў пераважна праблемныя артыкулы па пытаннях нацыянальнага выхавання, адукацыі, метадычныя матэрыялы, пачатковыя звесткі з розных галін ведаў, распараджэнні акупацыйных улад у галіне народнай асветы.

Выйшла 6 нумароў.

Замест яго з 1943 года выдаваўся часопіс «Школа і жыццё».

Літаратура

Спасылкі

Беларуская школа, 1942, № 5.

Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Акупацыйны друк Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну