Заглі́ннікі (, ) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета. Размешчана за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Лепель, за 8,5 км ад чыгуначнай станцыі Заслонава, за 111 км ад Віцебска. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёскі Слядневічы, Замошша і далей па аўтадарозе Лепель—Орша. У 2018 годзе налічвалася 2 гаспадаркі.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска, 200 дзесяцін зямлі, у Лукомскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе — 27 двароў, 217 жыхароў, адносілася да Турыцкай сельскай грамады. З 11 ліпеня 1919 года вёска ў Сенненскім павеце Віцебскай губерні. У 1923 годзе павет скасаваны. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ляхавіцкім сельсавеце (з 1927 года цэнтр сельсавета размяшчаўся ў вёсцы Грыгаравічы) Лепельскага раёна. З 21 лістапада 1959 года вёска ў складзе Валосавіцкага сельсавета. У 1997 годзе — 10 гаспадарак, 15 жыхароў, у складзе саўгаса «Грыгаравічы» (цэнтр — вёска Грыгаравічы). З 1 чэрвеня 2017 года вёска ў складзе сельскагаспадарчага вытворчага філіяла «Заазер’е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» (цэнтр — вёска Юркоўшчына).
Славутасці Археалагічны помнік — гарадзішча-1 пад назвай Замак і гарадзішча-2. За 0,5 км на захад ад вёскі знаходзіцца гарадзішча-1. За 1 км ад гарадзішча-1, за безыменным ручаём, размешчана гарадзішча-2. У культурным пласце знойдзена ляпная кераміка (не пазней 3—4 ст.), якая адносіцца да днепра-дзвінскай культуры. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Валосавіцкі сельсавет (Лепельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лепельскага раёна