Наўгаро́ды (, ) — аграгарадок у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Новапагосцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 14 км у напрамку на поўдзень ад горада Мёры, за 194 км ад Віцебска.
Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Новы Пагост Дзісенскага павета, а з 1926 года ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..
У 1940—1971 гадах цэнтр Наўгародскага сельсавета, да 26 сакавіка 1973 года — у складзе Дварнасельскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386)..
Насельніцтва 1921 год — 232 жыхары, 55 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 63.. 1931 год — 207 жыхароў, 45 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 9. 2000 год — 257 жыхароў, 115 двароў.
Памятныя мясціны Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Новапагосцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна