__NOTOC__
13 мая (13 траўня) — сто трыццаць трэці (сто трыццаць чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1324: Асвячэнне Буржскага сабора. 1607: Заснаваны Джэймстаун, першая сталая англійская калонія ў Паўночнай Амерыцы. 1787: З Портсмута адплыў «Першы флот» з катаржанамі для заснавання калоніі ў Аўстраліі. 1830: Эквадор выйшаў са складу Вялікай Калумбіі і абвясціў сябе рэспублікай. 1846: ЗША абвясцілі вайну Мексіцы. 1888: «Залаты закон» канчаткова адмяніў рабства ў Бразіліі. 1909: Стартавала першая велагонка Джыра д’Італія. 1917: Тры пастушкі з Партугаліі паведамілі, што бачылі Багародзіцу непадалёк ад вёскі Фатыма. 1937: Антысеміцкае выступленне ў Брэсце, нагодай для якога стаў напад на паліцэйскага. 1949: Падпісаны міжурадавы дагавор паміж ЗША і Германіяй, паводле якога ЦРУ атрымала кантроль над «арганізацыяй Гелена». 1981: Злзейснены замах на жыццё Папы Рымскага Яна Паўла ІІ.
Нарадзіліся 1254: Марыя Брабанцкая, каралева Францыі 1655: Інакенцій XIII, Папа Рымскі 1699: Себасцьян Жазэ дэ Карвалу э Мелу Памбал, партугальскі дзяржаўны дзеяч 1753: Лазар Карно, французскі дзяржаўны і ваенны дзеяч 1809: Джузэпэ Джусці, тасканскі паэт-сатырык 1840: Цітус Далеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў 1859: Тэадор Аксянтовіч, польскі мастак 1861: Ота Стэнрат, фінскі палітык 1879: Іван Серада, беларускі палітык і навуковец, першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі 1886: Карла Мензэ, нямецкі мастак 1905: Стэфанія Станюта, беларуская актрыса (пам. 6.11.2000) 1933: Аляксандр Кішчанка, мастак, аўтар вядомага «Габелену стагоддзя» 1937: Роджэр Жалязны, амерыканскі пісьменнік-фантаст 1949: Сяргей Краўчанка, беларускі акцёр (пам. 30.5.2014) 1977: Саманта Мортан, англійская актрыса 1983: Грэгары Лемаршаль, французскі спявак 1983: Яя Турэ, івуарыйскі футбаліст 1986: Аляксандр Рыбак, пераможца конкурсу песні «Еўрабачанне-2009» 1994: Камерон Мак-Эвой, аўстралійскі плывец
Памерлі 1176: Мацье I, герцаг Латарынгіі 1782: Даніэль Саландэр, шведскі батанік і заолаг 1832: Жорж Кюўе, французскі натураліст 1878: Джозеф Генры, амерыканскі фізік 1930: Фрыцьёф Нансен, нарвежскі палярны даследчык, вучоны, палітык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (нар. 10.10.1861) 1961: Гэры Купер, амерыканскі акцёр 1962: Франц Клайн, амерыканскі мастак 1970: Уільям Добел, аўстралійскі мастак 1986: Васіль Ігнаценка, ліквідатар аварыі на ЧАЭС (нар. 13.3.1961) 2002: Валерый Лабаноўскі, украінскі футбаліст і трэнер (нар. 6.1.1939) 2010: Жан Фера, французскі спявак
Святкуюць 513