Ле́йчыцы (, ) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бортнікаўскага сельсавета.
Геаграфічнае становішча Вёска знаходзіцца за 18 км на ўсход ад горада Бабруйска, 10 км ад чыгуначнай станцыі «Цялуша» на лініі Бабруйск-Жлобін, пры аўтамабільнай дарозе Бабруйск-Рагачоў.
Гісторыя Паводле «старой рэвізіі» 1560 года сяло Ілейчыцы (іншая назва Клетчыцы) разам з сёламі Валасовічы і Полькавічы абкладзены падаткам у 2½ службы. З 1566 года Ілейчыцы ў складзе Бабруйскай воласці Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага Рэчы Паспалітай. У 1621 годзе 6 двароў, уласнасць скарбу. Паводле інвентара 1639 года сельскагаспадарчыя землі сяла падзелены на 8 валок (1 валока каля 21 га зямлі), з якіх 5 пустыя. Ва ўласнасці сялян 12 валоў, 2 кані. У 2-й палове XVIII ст. сяло ў складзе маёнтка Дваранінавічы, уласнасць езуітаў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай з 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1838 годзе ўласнасць памешчыкаў Прушаноўскіх. Паводле перапісу 1857 года 84 жыхароў славянскай мовы, у памешчыцкай уласнасці, прыход праваслаўнай Георгіеўскай царквы сяла Дваранінавічы, вёска пры ручаі Рынейка. Паводле перапісу 1897 года вёска ў складзе Бортнікаўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1920 годзе адкрыта школа, у 1925 годзе ў школе 35 вучняў. У 1930 годзе арганізаваны калгас «імя А. І. Ягорава», мелася кузня. 23 вяскоўца загінула на фронце падчас Вялікай Айчынай вайны. У 1986 годзе 68 гаспадарак у складзе калгаса «імя Дзяржынскага», працуе клуб.
Дынаміка развіцця Паказчык183818571897190719171926195919701986199720072014Колькасць двароў, адзінакняма звестакняма звестак32444668няма звестакняма звестак68554534Колькасць жыхароў, чалавек55842242903402742482501551008159
Крыніцы
Літаратура Гарады і вёскі Беларусі. Магілёўская вобласць. кніга 1. Мн. Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2008 Памяць. Бабруйскі раён. Мн. Беларуская Энцыклапедыя. 1998 Акты издаваемые Виленскою коммиссиею для разбора древних актов. Том XXV. Инвентари и разграничительные акты. Вильна. Типография Сыркина. 1898 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. Мн. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 1986
Спасылкі
Катэгорыя:Бортнікаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бабруйскага раёна