Міхалёва 2 (, ) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бортнікаўскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 22 км на ўсход ад Бабруйска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Цялуша на лініі Бабруйск — Жлобін, 88 км на паўднёвы захад ад Магілёва, пры аўтамабільнай дарозе Бабруйск-Рагачоў. На захад ад аграгарадка працякае рака Ала, левы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра). Ландшафт мясцовасці хвалісты з шыракаліста-яловымі і хваёвымі лясамі. Тэрыторыя знаходзіцца ў межах Алаўскай раўніны ўсходняй Перадпалескай правінцыі. Клімат цёплы, умерана вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня +18 °C. Аршанскі артэзіянскі басейн.

Гісторыя

У 1923 годзе для будучай вёскі выдзелены вялікі ўчастак былой памешчыцкай зямлі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Бальшавік». 19 вяскоўцаў загінулі ў час Вялікай Айчынай вайны. У 1986 годзе 58 гаспадарак, у складзе калгаса «імя Дзяржынскага».

Гарадзішча Мясцовая назва Гарадок. На паўднёвай ускраіне вёскі, на левым беразе ракі Ала. Пляцоўка памерам 80×55 метраў з боку поля ўмацавана валам вышынёй 0,6 м і ровам глыбінёй каля 3 м, шырынёй каля 9 м, мае моцны нахіл на поўдзень. Гарадзішча адкрыў у 1964 годзе Л. Д. Побаль, абследаваў у 1978 годзе П. Ф. Лысенка. Знойдзены фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі. Адносіцца да ранняга жалезнага веку і сярэднявечча, датуецца 1-м тысячагоддзем да нашай эры — пачаткам 2-га тысячагоддзя нашай эры. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук Беларусі.

Дынаміка развіцця Паказчык1926195919701986199720072014колькасць двароў, адзінак32няма звестакняма звестак58514029колькасць насельніцтва, жыхароў146200175140876951 Крыніцы

Літаратура Гарады і вёскі Беларусі. Магілёўская вобласць. кніга 1. Мн. Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2008 Памяць. Бабруйскі раён. Мн. Беларуская Энцыклапедыя. 1998 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. Мн. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 1986

Спасылкі

Катэгорыя:Бортнікаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бабруйскага раёна