Чы́ркавічы. Сустракаецца таксама варыянт Чырко́вічы, Чэ́ркавічы, Высо́кае, н. (, ) — аграгарадок у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Чырка. Уваходзіць у склад Чыркавіцкага сельсавета. Насельніцтва 1101 чал. (2004). Знаходзяцца за 7 км на паўночны захад ад Светлагорску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне (лінія Жлобін — Калінкавічы); на аўтамабільнай дарозе Светлагорск — Парычы.
Гісторыя Першая згадка Чыркавіч датуецца 1560 годам. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў у складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. Паводле інвентару Бабруйскага староства за 1639 год у сяле было 26 дымоў, з якіх 15 заселеныя, і 40 валок землі, з якіх 25 пустыя.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чыркавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У 1840 годзе на сродкі П. Пушчына замест струхлелага збудавалі новы драўляны будынак царквы Святых Пятра і Паўла (у яе архіве захоўваліся метрычныя кнігі і прыходскія спісы ад 1799). Станам на 1885 годзе ў мястэчку было 92 двары, 2 царквы, школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 149 двароў, хлебазапасны магазін, карчма. На 1908 год — 165 двароў, фельчарскі пункт; на 1917 год — 208 двароў
Паводле пастановы I з’езду КП(б) Беларусі ад 1 студзеня 1919 года Чыркавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе сталі цэнтрам сельсавета Парыцкага раёна Бабруйскай акругі (вобласці). У 1930 годзе ў вёсцы працавалі кузня. Станам на 1925 год, 220 двароў, на 2004 год — 434 гаспадаркі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1885 год — 611 чал.; 1897 год — 858 чал. XX стагоддзе: 1908 год — 999 чал.; 1917 год — 1194 чал.; 1959 год — 883 чал. XXI стагоддзе: 2004 год — 1101 чал.
Інфраструктура У Чыркавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова Планаванне складаецца з простай шыротнай вуліцы, да цэнтру якой з поўдня далучаецца завулак; на ўсходзе яе перасякае кароткая вуліца. На поўначы, паралельна да галоўнай размяшчаецца кароткая простая вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Турыстычная інфармацыя
Музей ваеннай і працоўнай славы імя Пішчалава — філіял Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея. Брацкая магіла
Страчаная спадчына Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)
Вядомыя асобы Пётр Міхайлавіч Стафаноўскі (1903—1976) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (1948).
Крыніцы
Літаратура
Czyrkowicze // S. 884.
Спасылкі
Катэгорыя:Чыркавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Светлагорскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства