Мархле́ўск (, ) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Паселіцкага сельсавета.

Гісторыя Паводле звестак заснавальніка і першага дырэктара Хойніцкага раённага краязнаўчага музея Аляксандра Максімавіча Зелянкоўскага, у 1874 годзе побач з вёскай Лісцвін на землях аднаіменнага фальварку графа Ракіцкага аселі і заснавалі сядзібы сем’і Міхала Шацілы і Фелікса Цішкевіча. Пазней тут жа пасяліўся Антон Караткевіч. Гэтак узнікла аколіца Лісцвін. У метрычных кнігах Астраглядаўскага касцёла за 1876 год згаданая таксама сям’я Куліцкіх, якая жыла ў засценку Лісцвін.НГАБ у Мінску. Ф. 1115. Воп. 1. Спр. 42. А. 158адв. — 159 На 1909 г. у аколіцы Лісцвін Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні было ўжо 42 двары з 210 жыхарамі.Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 107

У слоўніку Я. Н. Рапановіча сцвярджаецца, нібы да 1925 года паселішча мела назву Лісцвінская СлабадаРапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск, 1986. С. 99, 109. Але і пасля перайменавання, як засведчылі В. П. Пічукоў і М. І. Старавойтаў ў сувязі з пераходам у тым жа 1925 годзе да васьміпольнага севазвароту, яно называлася аколіцай Мархлеўск, не слабадой. З 1938 года, як і паўсюдна ў Беларусі, аколіца пачала звацца вёскайПичуков В. П., Старовойтов М. И. Гомельщина многонациональная (20 — 30 е гг. XX в.) (далей: ГМ). Выпуск I. — Гомель, 1999. С. 56, 91.

Найбольш актыўная забудова адбывалася ў 1920-я гады. З 8 снежня 1926 года да 30 снежня 1927 года цэнтр Мархлеўскага сельсавета Хойніцкага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі. Згодна з «Арыентыровачным плянам калектывізацыі польскіх вёсак на Гомельшчыне 1929/1930 году», у Мархлеўску меркавалася арганізаваць машыннае, малочнае і жывёлагадоўчае таварыствыГМ. С. 213, 214. У 1930 годзе ў Мархлеўску 41 двор, 204 жыхары, 82 % з якіх складалі каталіцкія альбо «польскія» сем’і. Тады ж арганізаваны калгас імя Юльяна Мархлеўскага, працавала кузня. 14 жыхароў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 233 жыхары. У складзе калгаса «Світанне» (цэнтр — вёска Паселічы).

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паселіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Хойніцкага раёна