Ізет Хайравіч (; нар. , Бруг, Швейцарыя) — баснійскі футбаліст, паўабаронца грэчаскага клуба «Арыс» з Салонікаў і былы ігрок нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны. Добра вядомы дзякуючы сваім дрыблінгавым, плэймэйкерскім здольнасцямHajrovic the hero. ESPNFC.

Клубная кар’ера Ізет правёў 9 гадоў у сістэме швейцарскага клуба «Грасхопер» з 2000 па 2009 гады. Менавіта ў сезоне 2009/10 ён здолеў стаць іграком асноўнага складу каманды, гуляючы на пазіцыі атакуючага ўскрайняга паўабаронцы.

7 студзеня 2014 года Хайравіч афіцыйна перайшоў у турэцкі клуб «Галатасарай» за 3,5 млн еўра, падпісаўшы 4,5-гадовы кантрактIzet Hajrovic Galatasaray'da. Galatasaray.org. Паводле словаў іграка менавіта яго баснійскае паходжанне і іслам сталі аднымі з прычын пераходу ў «Галатасарай». Дэбютным для іграка стаў матч супраць «Бурсаспора», калі ён выйшаў на замену ў другой палове, а клуб атрымаў перамогу з лікам 6:0.

Пасля падачы скаргі ў ФІФА на тое, што ён не атрымаў аніякіх выплатаў ад «Галатасарая», яму далі права перайсці на правах вольнага агента ў іншы клуб. 10 ліпеня 2014 года Хайравіч падпісаў 4-гадовы кантракт з нямецкім «Вердэрам»Werder sign Bosnian international Hajrovic . Werder Bremen.

31 жніўня 2015 года Хайравіч быў аддадзены ў арэнду клубу іспанскай Ла Лігі «Эйбар», улетку 2016 года вярнуўся ў «Вердэр». У студзені 2018 года перайшоў у заграбскае «Дынама», з якім чатыры разы стаў чэмпіёнам Харватыі.

У ліпені 2021 года ў якасці свабднага агента далучыўся да грэчаскага «Арыса».

Міжнародная кар’ера 14 лістапада 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Швейцарыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Туніса, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне.

У чэрвені 2013 года Хайравіч абвясціў пра жаданне гуляць за зборную Боснію і ГерцагавіныПолузащитник сборной Швейцарии Хайрович выразил желание играть за Боснию. Championat.com. Паколькі Ізет згуляў за зборную Швейцарыі толькі ў адным таварыскім матчы, то праблем са змяненнем футбольнага грамадзянства не ўзнікла і ўжо 6 верасня ігрок дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны.

Дасягненні «Грасхопер»: Уладальнік Кубка Швейцарыі: 2013

«Галатасарай»: Уладальнік Кубка Турцыі: 2014

«Дынама» Заграб: Чэмпіён Харватыі (4): 2018, 2019, 2020, 2021 Уладальнік Кубка Харватыі (2): 2018, 2021 Уладальнік Суперкубка Харватыі: 2019

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Швейцарыі Катэгорыя:Футбалісты Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Ігракі зборнай Швейцарыі па футболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Босніі і Герцагавіны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Арыс Салонікі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Заграб Катэгорыя:Ігракі ФК Вердэр Катэгорыя:Ігракі ФК Эйбар Катэгорыя:Ігракі ФК Галатасарай Катэгорыя:Ігракі ФК Грасхопер