Ікер Муньяін Ганьі (; нар. , , Іспанія) — іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з’яўляецца баскам), нападнік клуба «Атлетык». Дзякуючы свайму стылю гульні ў сродках масавай інфармацыі мае мянушку «іспанскі Месі»«Manchester United given go-ahead to sign the „New Messi“» . Sports Vibe..
Клубная кар’ера Ікер з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клуба «Атлетык». Дэбютаваў у камандзе 30 ліпеня 2009 года ў матчы Лігі Еўропы супраць клуба «Янг Бойз», выйшаўшы на поле на 59 хвіліне на замену Гаіску Такера і стаўшы такім чынам самым маладым іграком, які калі-небудзь насіў кашулю «Атлетыка» ў афіцыйным матчы. Праз тыдзень, Муньяін забіў свой першы гол за клуб, у матчы ў адказ у Швейцарыі. «Атлетык» перамог 2:1 пасля хатняга паражэння 0:1 і прайшоў далей.
30 жніўня 2009 года Ікер усталяваў новы рэкорд, стаўшы наймаладзейшым іграком у Ла Лізе, а праз два тыдні зноў забіў гол у еўракубках, калі басконскі клуб атрымаў хатнюю перамогу з лікам 3:0 над аўстрыйскай «Аўстрыяй».
Міжнародная кар’ера 24 лютага 2012 года Муньяін быў выкліканы ў шэрагі нацыянальнай зборнай Іспаніі на таварыскі матч супраць зборнай Венесуэлы ў Малазе. Праз пяць дзён ён выйшаў на поле замест Сеска Фабрэгаса на 74-й хвіліне, а іспанцы атрымалі перамогу з лікам 5:0Celestiales. Marca.
Дасягненні Атлетык Більбаа Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2020/21
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на афіцыйным сайце «Атлетыка»
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетык Більбаа Катэгорыя:Ігракі ФК Більбаа Атлетык Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года